Вы тут

Адным — новыя аддзяленні, а другім — мабільныя пункты


Якія аб'екты паштовай сувязі запатрабаваны ў сталіцы, а якія — у глыбінцы.

Нядаўна ў Маскоўскім раёне Мінска на вуліцы Каралінскай, 10 адкрыліся новы пункт па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў і цэнтр комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта».

[caption id="attachment_102887" align="alignnone" width="600"]Ла­зер­ны пра­мень пры­ста­са­ван­ня, з якім пра­цуе апе­ра­тар Іры­на Лаўры­но­віч, дак­лад­на рас­па­знае ін­фар­ма­цыю на ад­праў­лен­ні. Ла­зер­ны пра­мень пры­ста­са­ван­ня, з якім пра­цуе апе­ра­тар Іры­на Лаўры­но­віч, дак­лад­на рас­па­знае ін­фар­ма­цыю на ад­праў­лен­ні.[/caption]

Пункт па прыёме і выдачы адпраўленняў стаў чацвёртым па ліку ў сталіцы. Тут прымаюць і выдаюць пасылкі і дробныя пакеты, што паступаюць на адрасы, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання 25-га, 45-га і 116-га аддзяленняў паштовай сувязі.

— Пошта не стаіць на месцы, і сёння мы стараемся аказваць паслугі з улікам ІТ-тэхналогій, — адзначыла падчас адкрыцця намесніца генеральнага дырэктара «Белпошты» па камерцыйных пытаннях Таццяна ГВОЗДЗЕВА.

Сапраўды, тэхналогіі ў аддзяленні на ўзроўні. Выдаваць адпраўленні ў самыя кароткія тэрміны дапамагае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, а лазерны сканер па штрыхкодзе вызначае, дзе на стэлажы ляжыць той ці іншы пакет або пасылка. Сістэма інтэрнэт-заказаў набірае ўсё большую папулярнасць: за 8 месяцаў гэтага года ў сталіцы ўжо даставілі столькі міжнародных адпраўленняў, колькі за ўвесь мінулы год. А яшчэ ж не было навагодніх свят, на якія прыпадае іх пік!

Апроч асноўнага профілю паслуг, у пункце ёсць магчымасць скарыстацца тэрміналам, дзе ў рэжыме самаабслугоўвання пры дапамозе банкаўскай карткі можна здзейсніць камунальныя плацяжы, падпісацца на любімыя перыядычныя выданні і многае іншае — усяго больш за 30 паслуг. Працуе пункт без выхадных, у будныя дні з 8.00 да 21.00, у выхадныя з 10.00 да 20.00.

Як адзначыў начальнік вытворчасці «Мінская пошта» Віктар БУТРЫМ, пункт абслугоўвае 12 тысяч чалавек, тут магчыма апрацоўваць да 1000 адпраўленняў за суткі. А цэнтр комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта» зможа ахапіць 250 сталічных арганізацый. Цэнтр — гэта спецыяльныя рабочыя месцы для прыёму і апрацоўкі пошты ад юрыдычных асоб, дзе спецыялісты па продажы паслуг афармляюць заказы і кансультуюць карпаратыўных кліентаў. Тут створана асобная лінейка паслуг: прыём і апрацоўка паштовых адпраўленняў, рэалізацыя паштовак, канвертаў, марак, бланкаў строгай справаздачнасці, прыём грашовых пераводаў, дастаўка адпраўленняў у офіс «Паштовым кур'ерам» і інш. «Бізнес-пошта» на Каралінскай ужо 18-я ў горадзе, а ў краіне такіх цэнтраў больш за 60, і спыняцца на гэтым на прадпрыемстве не збіраюцца.

— Стратэгічна мы плануем такі від абслугоўвання, пры якім нашым бізнес-кліентам не трэба будзе нават прыходзіць на пошту, — тлумачыла Таццяна Гвоздзева. — Многія ўжо ацанілі паслугу «Паштовы кур'ер кожны дзень». Ён прыязджае, прывозіць СМІ, пошту, маркі і канверты, якія можна заказаць у інтэрнэт-краме, і забірае адпраўленні. Прычым кліенту не трэба нават запакоўваць — усё зробім мы.

Цэнтр «Бізнес-пошта» будзе працаваць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00, субота і нядзеля — выхадныя.

[caption id="attachment_102886" align="alignnone" width="600"]«Хут­кая пош­та» пад­рых­та­ва­на да да­стаў­кі ад­ра­са­там, — за­зна­чы­ла на­чаль­нік цэнтра «Бізнес-пошта» Тац­ця­на Вай­цен­ко­ва. «Хут­кая пош­та» пад­рых­та­ва­на да да­стаў­кі ад­ра­са­там, — за­зна­чы­ла на­чаль­нік цэнтра «Бізнес-пошта» Тац­ця­на Вай­цен­ко­ва.[/caption]

На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў начальнік упраўлення эканомікі адміністрацыі Маскоўскага раёна Юрый РАБКАВЕЦ. Ён агледзеў новыя паштовыя аб'екты і прапанаваў кіраўніцтву «Белпошты» памяшканні для адкрыцця наступных аддзяленняў.

Пакуль у Маскоўскім раёне думаюць над гэтым пытаннем, новы паштовы пункт ужо ў кастрычніку адкрыюць у Парку высокіх тэхналогій. Яшчэ адна навінка — прылады самаабслугоўвання для адпраўкі паштовых адпраўленняў — цягам наступнага месяца пачнуць з'яўляцца ў аддзяленнях сталічнай пошты. Пакуль што працуе толькі адна такая: яе ўсталявалі на Галоўпаштамце. Яна дае магчымасць кліенту самастойна ўзважыць сваю пасылку, аплаціць паслугу праз інфакіёск і без удзелу аператара адправіць на патрэбны адрас.

Калі казаць пра новаўвядзенні на перыферыі, то некаторыя з іх агучыў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый ШАДКО. Ён адзначыў, што прыярытэт у галіне надаецца ўвядзенню бескантактных метадаў работы, у першую чаргу гэта тычыцца безнаяўных спосабаў аплаты і магчымасці дыстанцыйнага заказу пасылкі. Такое ўжо можна зрабіць пры дапамозе тэрміналаў, якія ёсць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, а ў хуткім часе з'явяцца і паштаматы для таго, каб можна было самастойна атрымаць пасылку без удзелу аператара.

— Работа ў нас цяпер у самым разгары. Наступны крок — мабільныя паштовыя аддзяленні, якія ўяўляюць з сябе поўны функцыянал у рамках аднаго транспартнага сродку. Ён будзе прыязджаць у населены пункт, жыхары змогуць скарыстацца ў ім аналагамі банкамата, банкаўскага тэрмінала і атрымаць усе тыя паслугі, якія ёсць у гарадскім стацыянарным аддзяленні.

Праўда, казаць пра тое, што ў кожным з больш яе 3000 сельскіх паштовых аддзяленняў у найбліжэйшы час з'явіцца тэрмінал, пакуль заўчасна — гэта дыктуюць суадносіны «кошт — якасць». Бо аснашчаць па апошнім слове навукі і тэхнікі паштовае аддзяленне ў населеным пункце, дзе засталося 100 чалавек, на думку Дзмітрыя Шадко, немэтазгодна. Затое ў многіх сельскіх пунктах ужо перайшлі да індывідуальнага абслугоўвання, дзе паштальён ведае кожнага свайго патэнцыяльнага кліента. Бо ніякія тэхналогіі пакуль што не заменяць прысутнасці паштальёна і простай чалавечай увагі да людзей.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».