Вы тут

«Марк Шагал. Закаханыя»...


Цяпер — і на паштовых марках.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з сённяшнега дня выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Восіп Цадкін. Возера. 1925», «Хаім Суцін. Ева. 1928», «Марк Шагал. Закаханыя. 1981», «Восіп Любіч. Пейзаж з чырвоным дахам» з серыі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі». Праект падрыхтаваны па матэрыялах з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка пры садзейнічанні цэнтра візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) будзе праводзіцца на канверце «Першы дзень» спецыяльнае гашэнне. У яго цырымоніі (пачатак — у 14.00), як плануецца, прымуць удзел старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, генеральны дырэктар прадпрыемства «Белпошта» Ірына Саксонава, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў...

29-12

Відавочна, што выпуск, прысвечаны творчасці мастакоў Парыжскай школы з Беларусі, паслужыць шырокай прапагандзе культурнай спадчыны Беларусі, зойме годнае месца ў філатэлістычных калекцыях і стане выдатным падарункам аматарам мастацтва. Ён прымеркаваны да 25-годдзя Белгазпрамбанка, які першым з беларускіх банкаў прычыніўся да выпуску паштовых марак.

Валянціна ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.