Вы тут

У школах становіцца «цесна»,


але гэтая акалічнасць радуе — колькасць першакласнікаў прырастае.

Амаль усе жыхары Беларусі лічаць 1 верасня святам. Пра гэта сведчаць вынікі нацыянальнага сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам.

[caption id="attachment_98622" align="alignnone" width="600"]Ад­крыц­цё но­вай шко­лы — трай­ное свя­та для шмат­дзет­най сям'і Мі­сі­ле­ві­чаў.

Ад­крыц­цё но­вай шко­лы — трай­ное свя­та для шмат­дзет­най сям'і Мі­сі­ле­ві­чаў.

 Ад­крыц­цё но­вай шко­лы — трай­ное свя­та для шмат­дзет­най сям'і Мі­сі­ле­ві­чаў.[/caption]

 

Дзень ведаў лічаць агульным святам для ўсіх грамадзян 40% рэспандэнтаў. І абсалютная большасць тых, у каго ёсць дзеці школьнага ўзросту (85% ад агульнай колькасці апытаных), пацвердзілі свой намер прысутнічаць на школьнай лінейцы ў Дзень ведаў.

Сёлета 1 верасня да заняткаў прыступяць 965 тысяч вучняў. Некалькі апошніх гадоў колькасць першакласнікаў у нашай краіне працягвала расці. Калі два гады таму ў першы клас прыйшлі па краіне крыху больш за 99,50 тысяч юных беларусаў, то ў гэтым годзе колькасць першакласнікаў павялічылася да 106,5 тысячы. Усё гэта прымушае развівацца і школьную інфраструктуру.

«Вясёлкавая» школа і 16 першых класаў

Па традыцыі к 1 верасня ў краіне адкрыецца некалькі новых школ. Адна з іх — у сталічным мікрараёне «Лебядзіны». Школа разлічана на 1020 вучняў і складаецца з трох блокаў. У адным з іх размесцяцца школьнікі малодшых класаў, у другім — старшых. А ў цэнтральнай частцы — адміністрацыйныя памяшканні, сталовая, бібліятэка, дзве спартыўныя і адна трэнажорная залы, а таксама зала харэаграфіі і некалькі камп'ютарных класаў.

Між іншым, у Савецкім Саюзе Дзень ведаў стаў афіцыйным святам толькі ў 1984 годзе. Пасля распаду Саюза яго па-ранейшаму адзначаюць у Расіі, Арменіі, Казахстане, Украіне, Малдове і Туркменістане. У большасці еўрапейскіх краін навучальны год таксама пачынаецца 1 верасня або ў першы панядзелак верасня: гэта Польшча, Чэхія, Францыя, Ірландыя, Бельгія, Эстонія, Літва, Венгрыя, Славенія.

У школьным двары абсталявана вялікая спартыўная зона, якая ўключае футбольнае поле, баскетбольную пляцоўку і хакейную каробку. На базе школы адкрыецца спецыялізаваны спартыўны футбольны клас.

Новабудоўля ў гродзенскім мікрараёне «Вішнявец» — адна з самых доўгачаканых. Мікрараён з насельніцтвам каля 56 тысяч расце, таму новая школа дазволіць разгрузіць перапоўненыя суседнія ўстановы адукацыі. Тым больш што ў мікрараёне здарыўся сапраўдны «бэбі-бум». У выніку новая 40-я школа паставіла рэкорд — тут сфарміравана 16 першых класаў па 25-26 вучняў у кожным.

Паводле задумкі, школа павінна стаць адукацыйным, культурным і спартыўным цэнтрам, даступным у пазаўрочны час для ўсіх жыхароў мікрараёна. Яе спартыўна-аздараўленчы комплекс уключае два басейны, дзве трэнажорныя залы, чатыры валейбольныя, дзве баскетбольныя пляцоўкі, тэнісны корт і хакейную каробку. Пры гэтым для старонніх наведвальнікаў прадугледжаны асобны ўваход, што выключае іх пападанне на школьную тэрыторыю. Дзякуючы такой магутнай спартыўнай базе новая школа стане месцам для размяшчэння дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай і лёгкай атлетыцы, барацьбе і веласпорце. Вучні школы змогуць наведваць разнастайныя спартыўныя секцыі.

А ў Пінску святкуе наваселле «вясёлкавая» школа. Так яе назвалі мясцовыя жыхары не толькі таму, што яна пабудавана ў мікрараёне з аднайменнай назвай, але і з-за таго, што чатырохпавярховы будынак пафарбаваны ў разнастайныя колеры вясёлкі.

Школа атрымалася сучаснай, утульнай і шматфункцыянальнай. У цэнтральным корпусе знаходзяцца спартыўная, трэнажорная і гімнастычная зала, у якіх хоць заўтра можна праводзіць спаборніцтвы па гандболе, міні-футболе, баскетболе, валейболе.

Да таго ж у новай школе створана безбар'ернае асяроддзе. Унутры і звонку будынак абсталяваны пандусамі, маецца і спецыяльны ліфт, пад дзяцей з асаблівымі патрэбамі абсталяваны санвузлы і гардэробы. Школа разлічана на 1020 месцаў, але заяў ад вучняў і іх бацькоў пададзена значна больш. У першы клас прынята 313 дзяцей, якія размеркаваны на 12 класаў.

Не меншую  радасць, чым пінчане, адчуваюць сёння вучні, іх бацькі і педагогі Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна. Школа адкрываецца пасля рэканструкцыі і капітальнага рамонту. Больш за 700 вучняў школы займаліся падчас рамонту ў іншых прыстасаваных памяшканнях, што стварала нязручнасці для ўсіх. Сёння школа ззяе прыгажосцю і чысцінёй, радуе новымі абсталяваннем і мэбляй. Рэканструкцыя праведзена за сродкі, якія выдзелены па праграме развіцця горада Высокае.

[caption id="attachment_98621" align="alignnone" width="600"]Ся­рэд­нюю шко­лу г.  Мінска №32 на­ве­да­лі кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Ко­сі­нец  і на­мес­нік стар­шы­ні Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма Ігар Кар­пен­ка.

Ся­рэд­нюю шко­лу г.  Мінска №32 на­ве­да­лі кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Ко­сі­нец і на­мес­нік стар­шы­ні Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма Ігар Кар­пен­ка.

 Ся­рэд­нюю шко­лу г.  Мінска №32 на­ве­да­лі кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Ко­сі­нец
і на­мес­нік стар­шы­ні Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма Ігар Кар­пен­ка.[/caption]

 

Электронныя рэсурсы — у дапамогу

Значныя фінансавыя сродкі былі выдзелены сёлета і на ўмацаванне рэсурснай базы вучэбных кабінетаў беларускіх школ. У 2013-2014 гадах ва ўстановы адукацыі было пастаўлена абсталяванне для 442 кабінетаў фізікі. Сёлета плануецца аснасціць сучасным абсталяваннем яшчэ 140 кабінетаў фізікі і 35 кабінетаў хіміі.

Сур'ёзнай падмогай для педагогаў і вучняў павінны стаць каля 200 электронных вучэбных курсаў, створаных у Нацыянальным інстытуце адукацыі па ўсіх вучэбных прадметах — з 1 па 11 клас. Да пачатку новага навучальнага года школьнікі забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў поўным аб'ёме. Сёлета ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе выкарыстоўвацца 499 найменняў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, з іх 249 — у школах з беларускай мовай навучання і 250 — з рускай. Ёсць сярод вучэбных выданняў і навінкі. Гэта дапаможнікі па кітайскай мове для 10 класа, па нямецкай і французскай мове — для 7 класа гімназій, па англійскай — для 11 класа гімназій. Выдадзена таксама 14 найменняў вучэбных дапаможнікаў, выкананых на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля для дзяцей з парушэннямі зроку.

Прафесійная самаідэнтыфікацыя

Што тычыцца зместу адукацыі, то з новага навучальнага года пачынаецца пераход на адносную завершанасць ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўводзіцца профільнае навучанне ў старшай школе. Змены ў найбольшай ступені закрануць пятыя і дзясятыя класы школ. Міністэрства адукацыі зацвердзіла тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі, былі скарэктаваныя вучэбныя праграмы для навучэнцаў першых, пятых і дзясятых класаў. Дарэчы, для дзесяцікласнікаў вучэбныя праграмы распрацоўваліся з улікам двух узроўняў вывучэння прадметаў — базавага і павышанага. У мінскіх школах кожны другі дзясяты клас будзе мець профільную скіраванасць. Плюс у сталіцы адкрываецца пяць педагагічных класаў. А ўсяго па краіне будзе створана 200 класаў педагагічнага профілю.

Для вучняў педагагічных класаў распрацавана праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію». На працягу двух гадоў школьнікі павінны будуць знайсці адказ на шэраг пытанняў. Што такое педагагічная дзейнасць? Якія патрабаванні прад'яўляюцца да настаўніка? Што павінен умець настаўнік? Якімі якасцямі ён павінен валодаць? І ці магу я быць настаўнікам?

Першыя ўрокі ва ўсіх установах адукацыі пройдуць на тэму «На цябе, наша моладзь, надзея!» Традыцыйна на першы ўрок у школы ў гэты дзень завітаюць прадстаўнікі ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, мясцовых улад, прафсаюзныя актывісты і дзеячы культуры і мастацтва, славутыя спартсмены і ветэраны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.