Вы тут

Беларусь з 1 верасня ўзмацняе патрабаванні да сырога малака


У прыватнасці, па колькасці саматычных клетак і бактэрыяльнай абсямененасці. Гэта прадугледжана змяненнем да дзяржаўнага стандарту Беларусі СТБ 1598-2006 "Малако каровіна сырое. Тэхнічныя ўмовы", якое ўступае ў сілу з 1 верасня.

Гэты дзяржстандарт дзейнічае ў рэспубліцы з 1 жніўня 2006 года. Унясенне змянення было ініцыіравана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання для павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемага ў Беларусі малака і малочнай прадукцыі.

Таксама з 1 верасня Беларусь адмаўляецца ад другога гатунку малака - усё малако цяпер будзе дзяліцца на тры гатункі: экстра, вышэйшы і першы.

У Дзяржстандарце ўпэўнены, што забеспячэнне выпуску малака ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі будзе стымуляваць вытворцаў сырога малака да павышэння санітарна-гігіенічнага ўзроўню вытворчасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».