Вы тут

Калі ўсё вырашаюць кадры


«Беларусь — адзіная на постсавецкай прасторы краіна, якая не проста захавала сістэму прафтэхадукацыі, але і працягвае яе паспяхова развіваць, — заявіла намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Наталля КАЧАНАВА, якая ўзяла ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 75-годдзю сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. — Асноўная яе функцыя — гэта падрыхтоўка кадраў для ўсіх галін эканомікі нашай краіны».


На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра На­тал­ля КА­ЧА­НА­ВА ўручае Ганаровую грамату Савета Міністраў Полацкаму дзяржаўнаму хіміка-тэхналагічнаму каледжу.

«Наша задача — не проста выпускаць спецыялістаў для галін эканомікі з другім-трэцім разрадам, а рыхтаваць спецыялістаў з больш высокай кваліфікацыяй», — падкрэсліла яна.

Таксама Наталля Качанава закранула тэму функцыянавання рэсурсных цэнтраў, якіх у рэспубліцы налічваецца 34: у такіх цэнтрах для падрыхтоўкі спецыялістаў у адным месцы канцэнтруецца самае сучаснае навучанне. «Я лічу, што за імі будучыня», — дадала яна.

Работнікаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі павіншаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ. Ён зачытаў прывітальны адрас кіраўніка дзяржавы, у якім адзначаецца, што «сістэма прафтэхадукацыі адыгрывае значную ролю ў прафесійным станаўленні моладзі, уносіць свой уклад у фарміраванне ў яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі, культуры працы і адказных адносін да справы». Ігар Бузоўскі таксама ўручыў узнагароды лепшым выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання, ветэранам сістэмы. Каля 50 педагогаў сістэмы прафтэхадукацыі атрымалі ўзнагароды Савета Міністраў, Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў, міністэрстваў і ведамстваў.

— Сучасная сістэма прафадукацыі прадстаўлена шматузроўневымі і шматпрофільнымі ўстановамі. Зараз мы ідзём шляхам стварэння кластараў, якія будуць аб'ядноўваць як установы адукацыі, так і прадпрыемствы, для якіх рыхтуюцца кадры, — расказаў пра перспектывы развіцця галіны міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ. — Уваходжанне Беларусі ў ЕАЭС і міжнародную эканамічную і адукацыйную прастору патрабуе з боку сістэмы прафесійнай адукацыі адэкватнай рэакцыі. У новых умовах сістэма прафтэхадукацыі заклікана ў першую чаргу забяспечыць кваліфікацыйнымі кадрамі прарыўныя высокатэхналагічныя напрамкі развіцця нацыянальнай эканомікі, якія базуюцца на тэхналогіях
V і VІ тэхналагічных укладаў.

У Беларусі з'явілася рэальная магчымасць звярнуцца да недаступнага нам яшчэ зусім нядаўна замежнага досведу, параўнаць нашу прафесійную адукацыю з найлепшымі сусветнымі практыкамі.

— З далучэннем да руху WorldSkіlls мы ўскладваем вялікія надзеі на пераадоленне стэрэатыпаў у дачыненні да прафесій, якія датычацца рэальнай вытворчасці. Упэўнены, што, маючы залаты фонд інжынерна-педагагічных работнікаў, кіраўнікоў, абапіраючыся на досвед ветэранаў, мы паспяхова справімся з рашэннем задач, якія ставіць перад намі краіна і час, — рэзюмаваў Міхаіл Жураўкоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.