Вы тут

Бонусы за вучобу


Зніжкі з кошту навучання атрымаюць у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў бягучым навучальным годзе 510 студэнтаў і навучэнцаў, а 36 чалавек будуць пераведзены на бюджэтную форму. Упершыню аплата будзе зніжана для шасці студэнтаў з ліку замежных грамадзян.


Найбольшую колькасць «бонусаў» пры аплаце за вучобу атрымалі студэнты факультэтаў міжнародных адносін, Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій і Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій — 226, 108 і 37 чалавек адпаведна.

На зніжэнне аплаты за навучанне могуць прэтэндаваць тыя студэнты, якія ў папярэднім годзе маюць не менш за палову адзнак «10» і «9» балаў, а астатнія адзнакі — не ніжэйшыя за «6» балаў і займаліся навукова-даследчай і грамадскай працай.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.