Вы тут

У інтарэсах чалавека


Выступленне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У. на адкрыцці дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

3-25

3-25

Паважаныя вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Цяперашняя сесія пачынае сваю работу напярэдадні важнай палітычнай падзеі — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На думку членаў Савета Рэспублікі, выбарчая кампанія праходзіць у поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і агульнапрынятымі дэмакратычнымі прынцыпамі. Дэпутаты мясцовых Саветаў, простыя людзі выказваюць задавальненне ходам рэалізацыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага курсу, які паслядоўна і сістэмна праводзіцца ў нас у краіне, адзначаюць вельмі вялікія пазітыўныя змены ў жыцці нашых грамадзян, стабільнасць у грамадстве, што стала магчымым дзякуючы ініцыятыўнай і мэтанакіраванай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, усіх уладных структур.

Саветам Рэспублікі ў лютым 2015 года было ініцыявана правядзенне рэгіянальных сходаў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў з удзелам сенатараў і кіраўнікоў органаў мясцовага кіравання і самакіравання. На сёння яны прайшлі ва ўсіх раёнах нашай краіны. На сходах разглядаліся стан спраў у сацыяльна-эканамічным развіцці, работа са зваротамі грамадзян, іншыя актуальныя пытанні дзейнасці Саветаў і арганізацый. Усяго праведзена 118 такіх дэпутацкіх самітаў, у якіх прынялі ўдзел больш як 40 тыс. грамадзян.

У ходзе гэтай шырокай размовы адзначалася, што ў краіне створаны ўсе ўмовы, каб выбары Прэзідэнта краіны прайшлі адкрыта, сумленна, у спакойнай і дзелавой абстаноўцы ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе Рэспублікай Беларусь міжнароднымі абавязацельствамі. Чарговы раз грамадскае меркаванне сведчыць аб тым, што ў Беларусі — краіне маладой дэмакратыі — фарміруецца сучасная грамадзянская супольнасць.

Мы павінны зрабіць усё ад нас залежнае для правядзення выбарчай кампаніі на дастойным узроўні.

Паважаныя калегі!

Занятасць, экспарт, інвестыцыі вельмі правільна названы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паважаным Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам стратэгічнымі мэтамі.

Для актывізацыі інвестыцыйных працэсаў, прадпрымальніцтва, забеспячэння занятасці грамадзян, нарошчвання экспартнага патэнцыялу і вырашэння іншых актуальных пытанняў у адпаведнасці з рэкамендацыямі Савета Рэспублікі ўтвораны і актывізавалі сваю дзейнасць рабочыя дэпутацкія групы. Сёння дзейнічае 327 такіх груп.

Члены Савета Рэспублікі адзначаюць, што ў краіне ствараюцца дадатковыя стымулы для раскрыцця патэнцыялу маладых людзей, дзяржаўныя і мясцовыя органы, дэпутаты сталі больш увагі ўдзяляць вырашэнню задач маладзёжнай тэматыкі. У цесным кантакце з кіраўніцтвам БРСМ Савет Рэспублікі садзейнічае рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, інавацыйнай дзейнасці. У нас у краіне на дастаткова высокім узроўні знаходзіцца падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых кадраў, што вельмі важна для мадэрнізуемай эканомікі. Трэба дапамагаць маладым рабочым адаптавацца да заводскіх умоў, каб характар іх працы даваў магчымасць зарабляць добрыя грошы, быць адносна самастойнымі ў рабоце. Гэта няпростая задача павінна быць пастаянна ў полі зроку дэпутатаў усіх узроўняў і Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі.

У справаздачным перыядзе члены Савета Рэспублікі, якія працуюць у рэгіёнах, разгледзелі амаль дзве тысячы зваротаў, правялі 218 асабістых прыёмаў (у тым ліку 95 выязных), на якіх пабывалі 1435 чалавек. Адбылося 67 «прамых тэлефонных ліній», у ходзе якіх звярнулася 175 грамадзян, праведзена 150 сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах.

Нашы намаганні ў рабоце з грамадзянамі і іх зваротамі накіраваны, перш за ўсё, на аказанне ўсебаковай падтрымкі і своечасовай дапамогі людзям, задавальненне іх першачарговых патрэб.

Лічу, што работа на месцах з людзьмі дасць магчымасць Савету Рэспублікі на належным узроўні забяспечваць заканатворчы працэс.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Як мы і дамаўляліся раней, у Савеце Рэспублікі ў міжсесійны перыяд прапрацаваны пытанні падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, якія забяспечваюць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе і наступныя гады. Частку з іх Савет Міністраў ужо ўнёс у парламент. Задача пастаянных камісій Савета Рэспублікі ў цесным кантакце з Саветам Міністраў і Палатай прадстаўнікоў забяспечыць іх падрыхтоўку, каб найбольш актуальныя разгледзець ужо ў 2015 годзе. Хачу звярнуць вашу ўвагу, калегі, на тое, што шэраг законапраектаў не толькі забяспечвае развіццё нарматыўнай прававой базы, але і мае прынцыпова новы характар, зыходзячы з сучасных умоў гаспадарання. Мы падтрымліваем урад у неабходнасці комплекснага падыходу пры падрыхтоўцы і прыняцці такіх сістэмных дакументаў. Цяпер у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца больш як 50 законапраектаў, амаль 20 з іх прыняты нашымі калегамі ў першым чытанні.

Усяго на дзясятай сесіі Саветам Рэспублікі плануецца разгледзець каля 40 законапраектаў.

Аб некаторых з іх.

Падрыхтаваны новы кадыфікаваны акт у сферы лесакарыстання — праект Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для далейшага ўдасканалення заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі распрацаваны новы праект закона «Аб прамысловай бяспецы», асноўнай мэтай якога з'яўляецца гарантаванне бяспекі насельніцтва і навакольнага асяроддзя пры эксплуатацыі небяспечных вытворчых аб'ектаў.

У сферы канстытуцыйнага заканадаўства падрыхтаваны праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях судовага ладу і судаводства». Праектам прапануецца выкладанне ў новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў, якім прадугледжваецца змяненне рэгулявання арганізацыі і дзейнасці судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь у сувязі з утварэннем адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі на чале з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь.

Будзе прадоўжана работа па ўніфікацыі і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў у рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.

Адной з найважнейшых умоў устойлівага развіцця эканомікі з'яўляецца актыўная інвестыцыйная дзейнасць. Без развіцця няма перспектывы. Прыцягненне ў беларускую эканоміку замежных інвестыцый патрабуе больш дасканалых падыходаў прававога рэгулявання. Рэсурсы беларускіх камерцыйных банкаў, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб таксама трэба актыўней прыцягваць для рэалізацыі эфектыўных праектаў. Для гэтага неабходна ўдасканальваць заканадаўства, у тым ліку па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства, што будзе прадметам разгляду Саветам Рэспублікі.

Упэўнены, што важную ролю ў законапраектнай рабоце павінен адыграць нядаўна абноўлены навукова-кансультацыйны савет па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі.

Мы будзем накіроўваць яго дзейнасць на выпрацоўку ў рамках кампетэнцыі Савета Рэспублікі навукова абгрунтаваных рэкамендацый па найбольш важных прававых аспектах развіцця і ўдасканалення заканадаўства, падрыхтоўку аналітычных матэрыялаў і іншай інфармацыі па актуальных пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі.

Жыццёвая патрэбнасць сёння — павелічэнне аб'ёмаў экспарту. Скажу шчыра: выканаць гэту задачу няпроста, паколькі гэта патрабуе маштабнай мадэрнізацыі вытворчасці і істотнага павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Пастаянная шматпланавая дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі па актыўным рэгіянальным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі атрымала сваё развіццё на палях другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 17-18 верасня — маштабнага праекта Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

Асаблівую значнасць Форуму надаў удзел у яго мерапрыемствах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Іх сістэмныя і канкрэтныя выступленні даюць парламентам і ўрадам дзвюх дружалюбных дзяржаў дакладную праграму дзеянняў для істотнага павышэння эфектыўнасці двухбаковага інтэграцыйнага супрацоўніцтва.

У якасці ключавых рашэнняў другога Форуму трэба адзначыць, што падтрымана пазіцыя беларускага боку аб неабходнасці правядзення ўзгодненай, а ў далейшым і адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе. Удзельнікі Форуму лічаць, што садзейнічаць гэтым працэсам павінны меры дзяржпадтрымкі бакоў, у тым ліку за кошт сродкаў саюзнага бюджэту. Беларускія кампаніі добра папрацавалі з расійскімі калегамі — у ходзе падрыхтоўкі і правядзення Форуму дадаткова да існуючых кантрактаў заключана больш як на $230 млн экспартных дагавораў, што чарговы раз сведчыць аб вялізных рэзервах у беларуска-расійскім супрацоўніцтве.

Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах (старшыня Уладзімір Іванавіч Панцюхоў) неабходна забяспечыць парламенцкае суправаджэнне прынятых дакументаў па ўдасканаленні прамысловай палітыкі.

Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці (старшыня Мікалай Уладзіміравіч Казаравец) напрацаваць прапановы па чарговым трэцім Форуме, які пройдзе ў Мінску ў 2016 годзе і будзе прысвечаны разгляду сацыяльна-гуманітарных пытанняў беларуска-расійскага ўзаемадзеяння.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Характарызуючы ў цэлым вынікі міжнароднай дзейнасці Савета Рэспублікі ў міжсесійны перыяд, можна адзначыць, што яна была накіравана на замацаванне сувязяў з замежнымі парламентамі і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. Выкарыстоўваючы метады парламенцкай дыпламатыі, члены Савета Рэспублікі максімальна садзейнічалі пашырэнню інтарэсаў Рэспублікі Беларусь за мяжой. Праведзена больш як 20 міжнародных сустрэч. Адбыліся прадметныя перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова М. Цімофці, прэм'ер-міністрам Ісламскай Рэспублікі Пакістан М.Н. Шарыфам, міністрам гандлю і прамысловасці Рэспублікі Індыя Нірмалай Сітхараман.

Актыўная міжнародная дзейнасць Савета Рэспублікі прадоўжыцца і ў перыяд дзясятай сесіі. Цяпер прапрацоўваюцца візіты ў Рэспубліку Беларусь парламенцкіх дэлегацый Чарнагорыі і Рэспублікі Эквадор і беларускіх парламентарыяў у Іран, Індыю, Лаос і Мексіку. Будзе прадоўжана работа ў Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, МПА СНД і ПА АДКБ, ажыццёўлена падрыхтоўка да ўдзелу парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у 133-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза.

Паважаныя калегі!

Мы, беларусы, як і ўвесь свет у цэлым, жывём у надзвычай няпросты час. Гэта яскрава пацвердзіў саміт ААН, які завяршыўся гэтымі днямі і ў якім прынялі ўдзел больш за 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. З пачуццём абгрунтаванага гонару за нашу краіну, за наш народ мы слухалі выступленне свайго Прэзідэнта, які даў з высокай трыбуны ААН унікальны па глыбіні, праўдзівасці і смеласці палітыка-філасофскі аналіз прычын узнікнення сур'ёзнага крызісу ўсёй сістэмы міжнароднай бяспекі, яго прасякнуты заклапочанасцю заклік да аб'яднання намаганняў сусветнай супольнасці да зніжэння канфрантацыі і адраджэння ўзаемнага даверу, каб пазбегнуць магчымых трагічных для ўсяго свету наступстваў.

Вельмі востра ў выступленнях А.Р. Лукашэнкі падкрэслівалася сур'ёзная небяспека для сусветнай стабільнасці глабальных эканамічных пагроз, у прыватнасці санкцый, перадзелу сыравінных рынкаў, нядобрасумленнай канкурэнцыі і іншых з'яў, якія абвастраюць сусветны крызіс.

Зразумела, што Рэспубліка Беларусь — краіна з такой інтэграванай са знешнім светам экспартаарыентаванай эканомікай — не магла застацца недзе ўбаку, незакранутай гэтымі негатыўнымі працэсамі, яна стала ўцягнутай у магутны водаварот не намі развязанай эканамічнай вайны ЗША і ЕС з Расійскай Федэрацыяй.

Наша выйсце адно — мабілізаваць усе нацыянальныя сілы і рэсурсы не толькі для максімальнага змякчэння, амартызацыі наступстваў эканамічных і фінансавых санкцый, але паспяховага ў гэтых умовах выхаду на шлях нармальнага дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.