Вы тут

Звыш 400 тыс. кв.м жылля пабудуе "МАПІД" да канца бягучага года


"За дзевяць месяцаў бягучага года ААТ "МАПІД" узведзена 309 тыс. кв.м жылля. Пастаўлена задача да канца года забяспечыць увод у эксплуатацыю 430 тыс. кв.м. У агульным аб'ёме будуемага жылля 77 працэнтаў прыпадае на долю Мінска, 21 працэнт - Мінскай вобласці, 2 працэнты - Расіі", - сказаў Вячаслаў Тураў.

У бягучым месяцы прадпрыемства пачне будаўніцтва жылых дамоў у горадзе Балабанава Калужскай вобласці, вядуцца перагаворы па будаўніцтве жылля ў Вялікім Ноўгарадзе, Маскоўскай і Ленінградскай абласцях.

Адкрытае акцыянернае таварыства "МАПІД" з'яўляецца вядучым прадпрыемствам будаўнічай галіны Мінска і паспяхова працуе з 1961 года. За гэты час уведзена ў эксплуатацыю больш як 23 млн кв.м жылля. Прадпрыемства выконвае ўласнымі сіламі поўны комплекс работ для здачы аб'екта пад ключ: ад праектавання і земляных работ нулявога цыкла да поўнага комплексу чыставых аддзелачных работ, сантэхнічных і электрамантажных работ; ад пракладкі сетак і камунікацый да добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.