Вы тут

У Беларусі на бягучым тыдні рэзка пахаладае


"У трапасферы ўстановяцца паўночныя патокі, якія распаўсюдзяць арктычнае паветра. На ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталюецца халоднае надвор'е глыбокай восені. Сярэдняя тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэйшай за норму. Арктычнае надвор'е будзе суправаджацца паўночным ветрам, начнымі замаразкамі і нізкай дзённай тэмпературай. Пахаладанне будзе зацяжным. Не выключана, што халоднае надвор'е захаваецца да сярэдзіны кастрычніка", - падкрэсліў ён.

У аўторак умовы надвор'я ноччу будуць вызначацца праходжаннем атмасфернага фронту, а днём - вобласцю павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халодным паветры паўночных шырот. Ноччу і раніцай у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 2 па поўначы да плюс 12 па поўдні, днём будзе 6-12, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 13-16 градусаў.

Далей халоднае надвор'е ўсталюецца на большай частцы краіны і па-ранейшаму будзе пад уладай вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халодным паветры паўночных шырот. У сераду будзе без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да 0-4 градусаў, месцамі, пераважна па поўдні, тэмпература складзе плюс 1-3. Днём прагназуецца 4-11 градусаў цяпла.

У чацвер ападкаў не чакаецца. Ноччу на большай частцы тэрыторыі будуць замаразкі 0-4, месцамі тэмпература панізіцца да мінус 5. Днём чакаецца 3-10 градусаў цяпла. У пятніцу таксама будзе пераважна без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0-4, месцамі да 5 марозу. Тэмпература паветра днём складзе 3-9 градусаў цяпла.

У выхадныя дні захаваецца халоднае надвор'е, а жыхары паўночна-ўсходніх раёнаў краіны могуць убачыць і першы снег - там магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі з перавагай снегу. Ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі 0-4, месцамі да 5-7 марозу. Тэмпература паветра днём складзе 2-9 цяпла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.