Вы тут

"Месяц фатаграфіі ў Мінску" прадставіць выстаўкі вядомых замежных майстроў


Усяго 24 выстаўкі работ знакамітых фатографаў запланаваны ў фестывальнай праграме. Гледачы змогуць убачыць работы Франсуазы Юг'е (Францыя), Яны Раманавай (Расія), Артура Бондара (Украіна), Марыны Дрожжа-Сабоўскі (Польшча), Густава Сагорскі (Ізраіль), Мануэля Шродэра (Германія), а таксама класіка сусветнай фатаграфіі, прадстаўніка сусветна вядомага агенцтва Magnum photos Марціна Пара.

Акрамя работ запрошаных гасцей праект раскажа аб творчасці знакамітых беларускіх фатографаў. На фестывалі будзе прадстаўлена рэтраспектыўная выстаўка кіраўніка фотаклуба "Мінск" Юрыя Васільева і шырокая экспазіцыя "Курыруючы фатаграфічны архіў: мінскія школы фатаграфіі 80-90 гг.". Падрыхтавана выстаўка "Fashion is my passion! Модная індустрыя 70-90-х гг.: беларускі фармат".

Паводле слоў арганізатараў, таксама запланаваны адукацыйныя праграмы. Напрыклад, адбудзецца майстар-клас нямецкага фатографа і мастака Мануэля Шродэра, круглы стол з удзелам як прафесіяналаў у галіне фатаграфіі, так і аматараў. Задачу "Месяца фатаграфіі ў Мінску" арганізатары бачаць у прадастаўленні магчымасці беларускаму гледачу азнаёміцца з асноўнымі тэндэнцыямі і вядомымі імёнамі ў галіне сусветнай фатаграфіі.

Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства ў бягучым годзе стануць куратары галерэі C/O Berlin Ан-Крысцін Бертрант разам з фатографамі Даніэлем Зайфертам і Іветай Вайводэ, расійскі фатограф Аксана Юшко, польскі фатограф і адзін з членаў фотакалектыву Sputnikphotos Рафал Мілах, латвійскі фатограф Андрэйс Строкінс.

Асноўныя падзеі пройдуць на тэрыторыі арт-прасторы "ЦЭХ". Серыя выстава і мерапрыемстваў пройдзе ў Музеі сучаснага мастацтва, Цэнтры сучаснага мастацтва, літаратурным музеі Петруся Броўкі, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, галерэях Мінска.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.