Вы тут

БДУ працуе над дзелавой рэпутацыяй


Брытанскае спецыялізаванае выданне THE апублікавала рэйтынг 800 найлепшых універсітэтаў свету Tіmes Hіgher Educatіon World Unіversіty Rankіngs. Белдзяржуніверсітэт стаў адзінай айчыннай ВНУ, якая за ўсю 12-гадовую гісторыю існавання рэйтынгу трапіла ў лік размеркаваных па ранжыру і заняла месца ў групе 601-800.


8-30

Рэйтынг рыхтуецца вядомым брытанскім часопісам Tіmes Hіgher Educatіon (THE) і лічыцца адным з найбольш прэстыжных і надзейных рэйтынгаў універсітэтаў свету.

У рэйтынг 2015-2016 года ўключаны вынікі ацэнкі дзейнасці 800 самых лепшых універсітэтаў. Сярод крытэрыяў ацэньвання вылучаюцца наступныя блокі: адукацыйная дзейнасць (удзельная вага ў агульнай ацэнцы 30%), навуковыя даследаванні (30%), цытаванасць навуковых прац (30%), міжнароднае супрацоўніцтва (7,5%) і інвестыцыі бізнесу ў навуковую дзейнасць (2,5%). Важнае значэнне мае акадэмічная і даследчая рэпутацыя ўніверсітэта (аналізуюцца вынікі апытання больш як 11 тысяч экспертаў). Пад увагу бяруцца таксама суадносіны колькасці студэнтаў і выкладчыкаў, падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі (кандыдатаў і дактароў навук) і многія іншыя параметры.

«Рэйтынг Tіmes Hіgher Educatіon World Unіversіty Rankіngs заўсёды ўважліва і акуратна падыходзіць да стандартаў ацэнкі і прымяняе да ўсіх адзіныя жорсткія нормы ацэньвання, — падкрэслівае рэдактар рэйтынгу THE Філ Бэйці. — Вынікам нашага рэйтынгу давяраюць студэнты, іх бацькі, прадстаўнікі акадэмічнай сферы, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і міністэрстваў. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які ўпершыню заняў месца ў групе 601-800 найлепшых універсітэтаў свету, можа ганарыцца сваімі выдатнымі дасягненнямі».

На верхнім радку рэйтынгу размясціўся Каліфарнійскі інстытут тэхналогій, за ім ідзе Оксфардскі ўніверсітэт, а замыкае тройку лідараў Стэнфард.

З нашых суседзяў у рэйтынгу THE 2015-2016 года вышэйшыя за Белдзяржуніверсітэт пазіцыі маюць восем расійскіх ВНУ: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (161-я пазіцыя), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт (201—250), Томскі політэхнічны ўніверсітэт (251—300), Казанскі федэральны ўніверсітэт (251—300), Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт МІФІ (301—350), Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (401—500), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (401—500), Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана (501—600), а таксама Варшаўскі ўніверсітэт (501—600).

У адной групе з БДУ аказаліся Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі і Вільнюскі ўніверсітэт. Яны, таксама як і БДУ, адзіныя прадстаўнікі ад сваіх краін, якія трапілі ў брытанскі рэйтынг.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.