Вы тут

У БДУ прэзентуюць фотавыставу аб шчасці мацярынства


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Адкрыццё фотавыставы "#MothersDaywithBSU" адбудзецца 12 кастрычніка. Гледачам пакажуць аматарскія здымкі студэнтаў па дзвюх тэмах: "Мама і я", "Я - Мама!". Таксама можна будзе азнаёміцца з самымі пяшчотнымі подпісамі пад фота, адрасаванымі сваім маці.

Цыкл мерапрыемстваў да Дня маці прадоўжыць выстава работ беларускага жывапісца Генадзя Сухамлінава "Святло любві тваёй", якая адкрыецца 13 кастрычніка. У экспазіцыю ўвойдуць творы "Вяртанне", "Анёл, "Божы дар", "Раніца" і інш. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прымуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Далей эстафету тэматычных мерапрыемстваў прымуць танцавальныя калектывы БДУ: народны танцавальны ансамбль "Крыжачок", дзіцячая група "Літарынка" і пераможца рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў "Звонкая ранiца". Праслаўленыя калектывы выступяць на сцэне актавай залы Ліцэя БДУ 14 кастрычніка. У гэты святочны вечар таксама гледачы даведаюцца імёны пераможцаў фотаконкурсу "#MothersDaywithBSU". Аўтараў лепшых здымкаў і пяшчотных подпісаў пад імі ўзнагародзяць памятнымі сувенірамі.

Тэматычная літаратурная кампазіцыя "Імя тваё я нясу праз жыццё як святыню!" пройдзе 16 кастрычніка. У зале Савета БДУ студэнты і супрацоўнікі ВНУ раскажуць пра сваіх калег і маці, якія ўсынавілі і ўдачарылі дзяцей, выгадавалі дастойных грамадзян краіны. Ганаровым госцем сустрэчы стане дырэктар дзіцячага дома ў Ждановічах Тамара Красоўская. Яна раскажа пра будныя дні і святы сваёй сацыяльнай установы. Члены валанцёрскага атрада БДУ падзеляцца сваімі ўражаннямі аб арганізацыі розных шэфскіх мерапрыемстваў для гэтага дзіцячага дома.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?