Вы тут

БАТЭ ў Барысаве саступіў "Барселоне". Анлайн-рэпартаж матчу


Зарабіць балы ў гульні з "Барсай" у нашага чэмпіёна, на жаль, не атрымалася. Падзеі сустрэчы -- ў анлайн-трансляцыі "Звязды".

Bate_Barsa

Матч завершаны. 2:0 -- перамога "Барселоны". Першы тайм беларусы правялі не вельмі. У другім хоць і прапусцілі, аднак выглядалі больш упэўнена. А "Барселона" проста прадэманстравала клас. Каталонцы атрымалі ўпэўненую перамогу. Дзякуй за ўвагу. Хутка мы зноўку сустрэнемся на футболе!

90+ - Нэймар б'е вышэй варот Чэрніка.

90-я - Суддзя дадае тры хвіліны.

87-я - Яшчэ адна жоўтая картка. Гэтым разам яе атрымаў Аляксандр Валадзько.

84-я А цяпер папярэджванне атрымоўвае Мілунавіч - груба сустрэў Суарэса.

82-я за небяспечны падкат супраць Нэймара Карніцкі атрымлівае жоўтую картку.

80-я Мазалеўскі мяняе на полі Сігневіча.

78-я - Зноў б'е Сігневіч. Гэтым разам тэр Стэгену прыйшлося ўступіць у гульню і зафіксаваць мяч. Адзначым нядрэнную гульню Младзенавіча, які аддаў мяч пад удар Мікалаю.

75-я -- Сігневіч паспрабаваў прабіць па варотах тэр Стэгена, але ўдар заблакавалі. Хвілінай раней Гумбау атрымаў жоўтую.

72-я - Трэцяя замена ў складзе "Барселоны". Бускетса мяняее Херард Гумбау.

70-я -- замена ў складзе іспанскай каманды. Сандра Рамірэс мяняе Муніра Эль-Хададзі.

Што сказаць, файна Ракіціч увайшоў у гульню. Два галы харвата кажуць самі за сябе.

64-я - Гол! Ракіціч забівае другі мяч у матчы. Адчуванне, што за Іванам ніхто ў штрафной БАТЭ не сачыў. Ён атрымаў матч і ўпэўнена, бесперашкодна перакінуў Чэрніка, які выбег з варот яму насустрач.

62-я - Замена ў складзе БАТЭ. Карніцкі мяняе Максіма Валадзько.

62-я - Жорстка Бускетса сустрэў Гайдучык і атрымаў за гэта папярэджанне.

58-я- Спрабуюць беларусы атакаваць, але рабіць гэта супраць "Барселоны" складана.

56-я - Кутавы ля варот Чэрніка. Сітуацыя ў другой палове не змянілася. Каталонцы працягваюць гнуць сваю лінію ў атацы.

53-я Б'е ў адзін дотык Нэймар -- мяч ляціць у бок ад варот.

52-я Карэспандэнты "Звязды" Тарас Шчыры і Надзея Бужан правядуць тэкставую анлайн-трансляцыю паядынка. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце!

Так, сумны старт другой паловы, аднак ёсць яшчэ час, каб лік змяніўся. Зрабіць гэта будзе цяжка, але верым у беларускую каманду!

48-я - На жаль, Барса адкрывае лік у сустрэчы. Іван Ракіціч сваім ударам літаральна парваў сетку варот Чэрніка. 0:1 -- гуляем далей.

Другая палова распачалася.

А пакуль фота першай паловы.

Vc6HSiRM7vA

06cvkvh2X2s

hpScXMWk7Z4

DYg_HT_nZQA

UmwKBeKqlbI

0EbjfnvzaJY

У "Барселоны" моманты ёсць. І іх шмат, аднак большасці ўдарам была ўласціва недакладнасць. БАТЭ пакуль без удараў. Спадзяемся, другі тайм для нашай каманды будзе больш багаты на магчымасці.

Перапынак.

47-я Другі тайм распачаўся для БАТЭ з не вельмі прыемных падзей. "Барса" адкрыла лік у сустрэчы. Іван Ракіціч літаральна разарваў сетку сваім ударам -- 0:1

45-я Нядрэнна з падкруткай біў Нэймар, але мяч праляцеў міма варот. Хвіліну дадаў суддзя.

44-я -- Яшчэ адзін "гарчычнік". Гэтым разам яго ўбачым перад сабой Максім Валадзько.

42-я -- Парушае правілы на Младзенавічы Дані Алвес і атрымлівае жоўтую картку, але штрафны пасля розыгрыша завяршыўся для БАТЭ нічым.

41-я- Яшчэ адзін перспектыўны момант у "Барселоны". Пасля падачы Дані Алвеса галавой б'е Ракіціч, але мяч праляцеў вышэй папяэрчыны.

37-я - Тым часам заўзятары па трыбунах пускаюць хвалю. Добрая магчымасць сагрэцца ў гэты халодны вечар.

36-я -- Здалі б'е Бартра -- недакладна.

34-я Да перапынку застаецца 10 хвілін. Лік пакуль 0:0.

32-я Фотанататка. Стасевіч і Бускетс.

WMaHtbe-AH4

30-я -  Выдатны момант у "Барсы"! Эль-Хададзі прастрэльваў, але ніхто не замкнуў ягоны пас.

29-я- Калі на табло лік 0:0, па жоўтых картках ужо нічыя 1:1. Зараз папярэджанне атрымаў Палякоў -- затрымаў рукамі зорнага Неймара.

26-я - спрабуюць эстэтычна ў атацы гуляць госці, але не заўжды гэта атрымліваецца эфектыўна.

Дарэчы, вось якое файнае агульнае фота перад гульнёй зрабілі каманды.

k54FL6jRmkw

24-я Першае папярэджванне ў матчы атрымлівае Серхі Бускетс.

20-я Нядрэнны момант меў Дані Алвес, але ў адказны момант не здолеў добра ўдарыць і Чэрнік мяч парыраваў.

18-я Тым часам першая замена ў матчы. З-за пашкоджання Луіс Энрыке мяняе Серхі Раберта. На поле ў складзе "Барсы" выходзіць Іван Ракіціч.

18-я Здаецца, больш упэўнена дзейнічаюць барысаўчане, што не можа не ўсцешваць.

13-я Пераводзіць БАТЭ мяч на палову каталонцаў. Праўда, прасачыцца ў штрафную пляцоўку тэр Стэгена складана. Тым часам заўзятары падганяюць сваіх наперад.

11-я Зноў небяспека ля брамы БАТЭ, аднак аднак "жоўта-блакітныя" гасяць атаку гасцей.

10-я Чэрнік зноў ратуе каманду пасля ўдара каталонцаў!

9-я Працягвае атакаваць "Барса", але пакуль безвынікова.

4-я Меў магчымасць Неймар, аднак пасля яго ўдара матч апынуўся ў Чэрніка.

2-я хвіліна - І адразу атакі "Барселоны". Але гаспадары першыя атакі спыняюць.

Матч распачаўся!

21:35 Дарэчы, галоўным арбітрам сёння будзе партугалец Мануэль Дэ Соўза. Яму 30 гадоў. Ён прызнаваўся лепшым суддзёй Партугаліі. Сёлета судзіў, напрыклад, матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў "Фенербахчэ" (Турцыя) -- "Шахцёр" (Украіна).

21:28 Да гульні яшчэ 17 хвілін. Футбалісты яшчэ пакуль размінаюцца перад матчам.

IMG_0874

21:03 У прэс-цэнтры, дарэчы, аншлаг.  Не прайсці.

20151019205659_IMG_1503

20: 55 Інфармацыя для самых цікаўных. Барысаўчане сёння згуляюць у сініх футболках, "Барселона" -- ў жоўтых.

20:46 З'явіліся склады гуляючых сёння каманд. Аляксандр Ермаковіч выбраў наступны стартавы варыянт: Чэрнік - Гайдучык, А. Валадзько, Нікаліч, Сігневіч, Мілунавіч, Стасевіч, Младзенавіч, Палякоў, М. Валадзько, Гардзяйчук.

А вось склад "Барселоны": тэр Стэген - Піке, Бускетс, Дані Алвес, Луіс Суарэс, Нэймар, Маскерана, Бартра, Эль-Хададзі, Альба, Серхі Раберта.

Дакладна вядома, што ў сустрэчы не будуць удзельнічаць Віталь Радзівонаў, Максім Жаўнерчык, Каспар Дубра. Адсутнічае ў барысаўскай заяўцы і Эдгар Аляхновіч. А вось у "Барсы" адна страта. Затое якая! У Беларусь не прыляцеў лепшы футбаліст сучаснасці Ліянэль Месі.

20:36 Зорную "Барселону", з якой сёння сустракаецца наш БАТЭ, у Мінску сустракалі дзясяткі заўзятараў. Праўда, каталонцы вырашылі не ўваходзіць у гасцініцу "Рэнесанс" праз галоўны ўваход, дзе тоўпіліся фаны, а дзеля бяспекі рушылі праз "чорны". Нехта так і не ўбачыў сваіх куміраў :( Вось некалькі фота з сустрэчы футбалістаў.

IMG_8666

IMG_8660

IMG_8669

20:31 Прывітанне! А мы ўжо на стадыёне. Да пачатку яшчэ гадзіна, але на стадыёне і вакол яго людзей ужо багата. Машыны стаяць уздоўж шашы на Мінск. Хапае аўто з расійскімі нумарамі. Ёсць і літоўцы. Карацей, тут сапраўдны ажыятаж.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».