Вы тут

Ад робататэхнікі — да інжынерных прафесій


Тэхнічная магчымасць падключэння да шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт можа з'явіцца ва ўсіх айчынных школах да канца 2017 года.


Вырашэнне пытанняў аснашчэння беларускіх агульнаадукацыйных устаноў сучаснымі валаконна-аптычнымі лініямі сувязі прадугледжваецца пагадненнем аб супрацоўніцтве, якое падпісалі міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей ПАПКОЎ.

Нацыянальны аператар электрасувязі ўжо забяспечыў усе навучальныя ўстановы ў сельскай мясцовасці тэхнічнай магчымасцю арганізацыі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт. Цяпер «Белтэлекам» вядзе работы па падключэнні па валаконна-аптычных лініях сувязі ўстаноў адукацыі ў гарадах, што забяспечыць іх доступам да сучасных інфармацыйна-камунікацыйных паслуг. Плануецца, што гэтая праца будзе завершана да канца 2017 года.

Дакументам прадугледжана таксама развіццё сумесных праграм і праектаў, якія будуць стымуляваць цікавасць навучэнцаў да атрымання запатрабаваных у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій прафесій. У тым ліку праз стварэнне гурткоў, школ робататэхнікі, арганізацыю сацыяльных практык, дыстанцыйнага навучання, праектнай дзейнасці і інш.

— Мы падтрымліваем прапанову па стварэнні і арганізацыі працы аб'яднанняў па інтарэсах тэхнічнага і прыродазнаўча-матэматычнага профілю, — падкрэслівае міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. — Змены, якія адбываюцца ў свеце, патрабуюць ад нас актыўнага ўцягвання дзяцей і моладзі ў сферу вывучэння высокіх тэхналогій. Працэс развіцця навукова-тэхнічнай творчасці — важны складнік сістэмы навучання. Творчая дзейнасць дзяцей і падлеткаў дапамагае выхоўваць свядомае стаўленне да інжынерна-тэхнічных прафесій і матывуе іх рабіць выбар на карысць тэхнічных ВНУ, — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».