Вы тут

Кар'ерныя перспектывы


«Дзень кар'еры — восень 2015» пройдзе 5 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пачатак у 10.30. Прыйсці на «Дзень кар'еры» могуць студэнты як БДУ, так і іншых сталічных ВНУ.


У галоўным корпусе ўніверсітэта будуць размешчаны інфармацыйныя стэнды каля дваццаці айчынных і замежных прадпрыемстваў розных сфер дзейнасці. Суіскальнікі атрымаюць інфармацыю аб наяўных вакансіях, варыянтах першага працоўнага месца, падпрацоўкі, стажыроўкі і практыкі з далейшым працаўладкаваннем. Ахвотным будзе прадастаўлена магчымасць гутаркі з патэнцыяльнымі працадаўцамі.

Акрамя гэтага, студэнты сустрэнуцца з вядомымі людзьмі, у тым ліку з выпускнікамі БДУ, абмяркуюць з імі актуальныя пытанні па працаўладкаванні і адаптацыі на першым працоўным месцы. Госці падзеляцца са студэнцкай моладдзю парадамі па пабудове паспяховай кар'еры.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?