Вы тут

Зноў прыйшла субота, ці Не проста дзень у календары


Варыяцыі на тэму «Як зрабіць суботу любімым днём у школьнікаў» былі прадстаўлены падчас фіналу рэспубліканскага конкурсу на найлепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў Мінску. Конкурс праводзіцца раз на два гады. Сёлетні стаў юбілейным — пятым і, як прызнаюцца арганізатары, самым цікавым і насычаным. [caption id="attachment_108875" align="alignnone" width="600"]5-11 На сцэ­не На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра мас­тац­кай твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі — вы­ха­ван­цы под­ыум-шко­лы Fаshіоn Stуlе.[/caption] — Інстытуту шостага школьнага дня ў нашай краіне ўжо 10 гадоў. І менавіта такія конкурсы найлепш паказваюць, адбыўся ён ці не, — падкрэслівае намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК. — Сёлета на яго было заяўлена ўжо больш як 200 праектаў: гэта і школьныя тэатры, і мастацкія гурткі, і спартыўныя спаборніцтвы, і школы робататэхнікі. Адным словам, ёсць з чаго выбіраць... Заўважу, што наш конкурс праводзіцца не дзеля конкурсу. Вопыт фіналістаў будзе рэкамендаваны для ўкаранення ва ўсіх школах і ўстановах дадатковай адукацыі, каб усе самыя цікавыя напрацоўкі дайшлі да дзяцей. Нам варта па-новаму паглядзець на арганізацыю шостага школьнага дня і прывесці яго змест у адпаведнасць з запатрабаваннямі дзяцей і іх бацькоў. У заключнай частцы спаборніцтваў кожная вобласць і сталіца былі прадстаўлены трыма праектамі ў пяці намінацыях. Гран-пры конкурсу атрымала каманда Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна са сваім праектам «Захаваць жыццё на вёсцы!». Змест праекта — прафесійная арыентацыя навучэнцаў на рабочыя спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. У намінацыі «Гадуем патрыётаў» перамог праект «Карта невыдуманых гісторый пра Перамогу» Доцішскай сярэдняй школы Гродзенскай вобласці. Самымі пераканаўчымі ў намінацыі «Здароўе — гэта здорава» былі навучэнцы базавай школы №3 Кармы са сваім праектам «У здаровым целе — здаровы дух!». У намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект» перамагла сярэдняя школа №34 Магілёва з праектам па арганізацыі вольнага часу дзяцей, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі. У адной з самых любімых і педагогамі, і арганізатарамі намінацый «Ствары свой брэнд» перамога дасталася праекту «Шукаю сябе ў свеце прафесій... Ідэі, якімі хочацца падзяліцца» (гімназія №1 г. Горкі). А вось у намінацыі «Найлепшая творчая ідэя арганізацыі шостага школьнага дня» журы не змагло вызначыць лепшы праект сярод двух лідараў, таму перамогу атрымалі абодва праекты — «Візіт-цэнтр «Клубок дарог» (полацкая гімназія №2) і калектыўны праект школ Партызанскага раёна сталіцы па ўкараненні мадэлі ўзаемадзення ўстаноў адукацыі раёна. Так атрымалася, што ў фінале былі цікавыя праекты, якія не падпадалі пад традыцыйныя намінацыі, таму журы прапанавала дадатковую намінацыю — «Спадчына». Пераможцай у ёй стала Уздзенская раённая гімназія Мінскай вобласці з праектам «Школьны тэатр — шлях да поспеху». [caption id="attachment_108874" align="alignnone" width="600"]5-10 Па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не школь­ні­каў — адзін з га­лоў­ных на­прам­каў пра­цы.[/caption] Дарэчы, хтосьці лічыць заняткі ў гуртках і аб'яднаннях па інтарэсах не больш чым хобі або проста баўленнем часу, але для многіх яны вызначылі прафесійны выбар на ўсё жыццё. — У нас ёсць патэнцыял для далучэння да сусветнага руху JunіоrSkіlls. Праз цікавасць да спаборніцтваў, да сучаснага абсталявання школьнікаў можна зацікавіць і рабочай прафесіяй, — упэўнены Віктар Якжык. — Тут ёсць адпрацаваныя методыкі, партнёры, праграмы абменаў вопытам і экспертамі. І мы збіраемся рухацца гэтым шляхам. Кампетэнтна І ўсё ж такі, удзельнічаць у мерапрыемствах шостага школьнага дня — права ці абавязак школьніка? Ці паўнамоцны кіраўнік школы прымушаць бацькоў рэгулярна пісаць тлумачальныя запіскі наконт прычыны адсутнасці дзіцяці ва ўстанове адукацыі ў шосты школьны дзень? Усе кропкі над «і» у гэтым пытанні так да канца і не расстаўлены, але... Віктар ЯКЖЫК: — Такія патрабаванні з боку кіраўнікоў устаноў абсалютна неабгрунтаваныя. Сёння няма нормаў, якія абавязвалі б бацькоў рэгулярна дакладваць кіраўніцтву школы, дзе знаходзіцца іх дзіця, тым больш калі яно ў суботу наведвае заняткі ў музычнай школе або ў іншай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Асобныя пісьмовыя абавязацельствы на гэты конт з боку бацькоў не прадугледжаны. Шосты школьны дзень зусім не азначае, што ўсе ў суботу павінны збірацца ў школе. Частка дзяцей прыходзіць туды, частка — ва ўстановы дадатковай адукацыі. Хтосьці ідзе ў спартыўныя секцыі, а хтосьці, па аб'ектыўных прычынах, застаецца дома з бацькамі. Для навучэнцаў малодшых класаў удзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня — па жаданні. А ў навучэнцаў сярэдніх і старшых класаў павінна быць магчымасць выбару: яны могуць удзельнічаць у спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, экскурсіях, турыстычных паходах і гэтак далей. Што тычыцца старшакласнікаў, то для іх у шосты школьны дзень рэкамендуецца праводзіць факультатыўныя заняткі і заняткі на міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах. Нам патрэбна не колькаснае, а якаснае забеспячэнне шостага школьнага дня. Але класны кіраўнік і намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце павінны валодаць інфармацыяй, дзе будзе праводзіць шосты школьны дзень кожны з вучняў. Асабліва пільная ўвага павінна надавацца вучням, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Надзея НІКАЛАЕВА nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.