Вы тут

На думку дэпутата


З кожным годам дзяржава ўсё больш зацікаўлена ў развіцці прыватнага сектара эканомікі. Дэпутат Валерый Барадзеня, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, упэўнены: гэтая сфера ў нашай краіне надзвычай перспектыўная.

6-42

— У нас ёсць вельмі вялікі патэнцыял росту якраз у развіцці малога і сярэдняга бізнесу, — гаворыць дэпутат. Сёння трэба рабіць усё, каб развіваць прадпрымальніцкія здольнасці ў грамадзян. У той жа час перад тым, як пачаць свой бізнес, чалавек павінен ведаць, што рабіць усё трэба ў законным рэчышчы, выконваць пэўныя правілы.

— Якім чынам дзяржава можа дапамагчы прыватнікам?

— У нас ужо сёння існуе сістэма падтрымкі. Некалькі гадоў на сходах Нацыянальнай платформы вядзення бізнесу заўважалася, што дзяржава звяртае ўвагу на тыя пытанні, якія ставяцца бізнесам. Але і рухаемся мы настолькі хутка, наколькі нам дазваляюць гэта прадпрымальніцкія здольнасці, жаданне людзей самім адказваць за сябе, самім будаваць сваю будучыню, рызыкаваць сваёй маёмасцю.

Расстаўленыя ў перадвыбарнай Праграме Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі прыярытэты вельмі правільныя. Як бы там ні было, у рыначнай эканоміцы, паколькі мы ўжо пачалі яе будаваць, дзяржава ў меншай ступені адказвае за чалавека, за яго поспехі. За сваю будучыню адказвае сам чалавек.

Як жа можа дапамагчы дзяржава бізнесу? Праблема №1 сёння — гэта стаўкі арэнды. Калі пачынаеш нейкі бізнес, то далёка не ўсё можна рэалізаваць ва ўласнай кватэры.

Прамая фінансавая падтрымка таксама магчымая. Думаю, такая падтрымка павінна выдзяляцца без залежнасці ад формаў уласнасці, на падставе конкурсаў праектаў. Можна яшчэ ўключаць прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу ў нейкія кааперацыйныя ланцужкі. Не заўсёды добра, калі ў такім ланцужку толькі буйныя прадпрыемствы. Часам дробныя фірмы выконваюць заказ больш эфектыўна і больш танна.

Застаецца актуальным пытанне стартавага капіталу. Тыя задачы, якія ставіць перад сабой урад — макраэканамічная стабілізацыя, зніжэнне інфляцыі — вельмі своечасовыя, гэта павінна прывесці да таго, што чалавеку стане прасцей і цікавей пачынаць свой бізнес. Гэта самая істотная падтрымка з боку дзяржавы прыватнікам.

Увогуле, развіццё малога і сярэдняга бізнесу — удзел моладзі. Маладыя людзі павінны быць актыўнымі, яны павінны бачыць, што дзяржава ўсяляк падтрымлівае развіццё іх справы. Колькі б мы ні абмяркоўвалі падатковую сістэму, адміністрацыйную, у аснове любога бізнесу заўсёды ляжыць паспяховая ідэя — запатрабаваная грамадствам, за якую людзі згодны заплаціць.

— Ці чакаюцца нейкія заканадаўчыя змены ў найбліжэйшыя гады, якія б закраналі працу малых і сярэдніх прадпрыемстваў?

— Самае вялікае, што мы можам зрабіць у заканадаўстве, і гэта было адзначана на нядаўняй нарадзе ў Прэзідэнта, — гэта... як мага менш яго чапаць. Бізнес цікавіць не столькі сам узровень заканадаўства, колькі яго стабільнасць.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.