Вы тут

У ПВТ — праз Акадэмію інфарматыкі школьнікаў


У сярэдзіне лістапада адукацыйны сезон адкрывае Акадэмія інфарматыкі для школьнікаў, створаная пры Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Праект распрацоўваўся, удасканальваўся і апрабоўваўся на працягу чатырох гадоў. Толькі за мінулы год у эксперыменце паўдзельнічалі 200 юных мінчан.


19-24

— Наша галоўная задача — дапамагчы навучэнцам сярэдніх школ сарыентавацца ў вялікай колькасці ІТ-прафесій. Паглыбіўшыся ў свет ІТ, падрастаючае пакаленне зможа ацаніць свае магчымасці. Нашы выкладчыкі будуць імітаваць рэальныя праблемныя сітуацыі, рашэнне якіх патрабуе пэўных прафесійных якасцей і інтэлектуальных здольнасцей. Мы дапаможам школьнікам звесці верагоднасць памылкі да мінімуму і зрабіць усвядомлены выбар яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт, — тлумачыць дырэктар акадэміі, дэкан факультэта камп'ютарных тэхналогій Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР Аляксей АХРЫМЕНКА. — Падчас зімовых канікул плануем адвесці школьнікаў у адну з ІТ-кампаній, каб будучыя праграмісты ўбачылі прафесію «знутры». Акрамя таго, мы, безумоўна, маем і свае мэты: навучаючы школьнікаў, робім доўгатэрміновыя інвестыцыі ў нашых будучых абітурыентаў.

Вучняў 7—11 класаў навучаць у акадэміі распрацоўваць сайты і вэб-дадаткі, праграмаваць на мовах Dеlрhі, С/С++/С#, ствараць камп'ютарную графіку і многае іншае. Акадэмія інфарматыкі разлічана на шматузроўневую падрыхтоўку: кожны курс складаецца з базавай і паглыбленай часткі. Групы фарміраваліся з улікам падрыхтоўкі школьнікаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць базавы ўзровень па адным напрамку, змогуць засвоіць навучанне на паглыбленым узроўні ці выбраць базавы ўзровень па іншым напрамку. Пасля заканчэння навучання школьнікі выконваюць і абараняюць індывідуальныя праекты. Заняткі будуць доўжыцца пяць месяцаў па дзве гадзіны на тыдзень.

Усім, хто паспяхова засвоіў праграму таго ці іншага курса, акадэмія інфарматыкі прапануе працягнуць навучанне ў аўтарызаваным цэнтры тэсціравання Еўрапейскага фонду ЕСDL (Thе Еurореаn Соmрutеr Drіvіng Lісеnсе, Еўрапейскія камп'ютарныя правы) з выдачай сертыфіката міжнароднага ўзору, які пацвярджае, што яго ўладальнік цалкам кампетэнтны ў выкарыстанні камп'ютара, агульных камп'ютарных дадатках і валодае асновамі інфармацыйных тэхналогій.

На думку Аляксея Ахрыменкі, добра было б распаўсюдзіць праект на ўсю краіну. Можна стварыць рэгіянальныя цэнтры, дзе праводзіць навучанне школьнікаў з падключэннем дыстанцыйных тэхналогій.

Плюсы такога навучання адзначаюць і школьныя педагогі.

— Адна гадзіна інфарматыкі ў тыдзень у школе — гэта вельмі мала, каб выхаваць праграміста, як бы мы ні стараліся, — канстатуенастаўнік інфарматыкі сталічнай сярэдняй школы №61 Вольга ЛАПКО. — І калі нам дапамогуць установы вышэйшай адукацыі, то настаўнікі інфарматыкі будуць вельмі рады. Таму я вітаю такі праект: няхай школьнікі вызначаюцца з выбарам прафесіі загадзя...

Да ведама

Асноўнай «кузняй», якая дае Парку высокіх тэхналогій штогод каля 40% маладых супрацоўнікаў, застаюцца тры вядучыя ІТ-факультэты краіны: факультэт камп'ютарных сістэм і сетак (КСІС) БДУІР, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ і факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР. Па статыстыцы, 78% маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у парк, — гэта студэнты бюджэтнай формы навучання. «Нам патрэбны не проста чалавек з дыпломам БДУІР, а спецыяліст, які штосьці ўмее», — падкрэслівае адміністрацыя ПВТ.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».