Вы тут

Кожнаму студэнту — адна «бясплатная» спроба


У адрозненне ад поспеху акцыі «Інтэрнаты 24 гадзіны», сабраныя студэнтамі БДУ 2,5 тысячы подпісаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і экзаменаў не дапамаглі. Белдзяржуніверсітэт увёў платныя пераздачы...


Усім, хто лічыць платную ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці незаконнай, ва ўніверсітэце патлумачылі: у базавы кошт атрымання адукацыі, як бюджэтнай, так і платнай формаў навучання, уваходзіць толькі аднаразовая здача залікаў і экзаменаў. У выпадку ўзнікнення акадэмічнай запазычанасці дзеючае заканадаўства трактуе такую пераздачу як адукацыйную паслугу, якая павінна аказвацца пры ўмове кампенсацыі яе кошту. У Тыпавых дагаворах аб падрыхтоўцы спецыялістаў як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове, зацверджаных Міністэрствам адукацыі яшчэ ў 2011 годзе, гэтая норма замацавана ў пунктах 4 і 6 адпаведна.

Згодна з зацверджаным рэктарам БДУ палажэннем, аплаце будуць падлягаць наступныя віды адукацыйных паслуг, якія аказваюцца пры ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці або акадэмічнай розніцы ў вучэбных планах: прыём экзамену і заліку (дыферэнцаванага заліку); выкананне і абарона курсавога праекта (работы); абарона курсавога праекта (работы); прыём дыферэнцаванага заліку па практыцы; прыём дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці; выкананне і абарона дыпломнага праекта (работы); прыём кандыдацкага экзамену для студэнтаў другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі; выкананне і абарона магістарскай дысертацыі; праходжанне практыкі; прыём рэферата для допуску да кандыдацкага экзамену; правядзенне і праверка кантрольнай работы для студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі і іншыя віды адукацыйных паслуг.

У выпадку паўторнай пераздачы студэнтам той ці іншай формы навучання кожная пераздача аплачваецца асобна. Але гэта не азначае, што студэнт зможа бясконца мучыць сваіх выкладчыкаў. Палажэнне вызначае, колькі разоў можна пераздаваць экзамены і залікі: пераздача нездавальняючай адзнакі, атрыманай на заліку (дыферэнцаваным заліку), экзамене, — не больш як два разы; пераздача нездавальняючай адзнакі па практыцы — не больш як адзін раз пры ўмове паўторнага праходжання практыкі; пераздача нездавальняючай адзнакі, атрыманай на абароне курсавога праекта (работы), — не больш як адзін раз; паўторная здача дзяржаўнага іспыту па спецыяльнасці, у тым ліку і ў выпадку няяўкі без уважлівай прычыны, паўторная здача дыпломнага праекта — на працягу трох гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта, але не раней чым праз 10 месяцаў (у адпаведнасці з графікам працы Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.