Вы тут

Тэатральныя баталіі на «Куфры»


ХІІ Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ-2015» адкрыецца ў Мінску ў апошні дзень лістапада.

У гэтым годзе ў сцэнічным майстэрстве будуць спаборнічаць найлепшыя студэнцкія калектывы з 12 краін: Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ірана, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

Тэатральныя паказы разгорнуцца на сцэнічных пляцоўках сталіцы. Праграма «Куфра» абяцае быць цікавай. У прыватнасці, аматарам тэатра будуць паказаны адаптаваныя да сцэнічнага жанру творы беларускіх пісьменнікаў: Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і іншых. У якасці мастацкага эксперымента на суд гледачоў прадставяць таксама пастаноўкі такіх вядомых твораў, як «Вій» Мікалая Гогаля і «Дэмакратыя» Іосіфа Бродскага.

Акрамя конкурсных спектакляў, у праграме фестывалю запланаваны майстар-класы, адкрыты дыскусійны клуб і эксклюзіўныя праекты-мерапрыемствы: «Куфар-у-Mоtіоn» і «КуфарДрамаЛаб». Праект «Kufаr-у-Mоtіоn» аб'яднае на сцэне ўдзельнікаў з розных краін. За час творчага форуму будзе створаны спектакль, які «пражыве» толькі адзін паказ. А на «КуфарДрамаЛаб» адбудзецца чытка трох п'ес.

Не застанецца без увагі і такі міждысцыплінарны праект, як «Куфар_Пластылін». Ён аб'яднае на выставачных плошчах арыгінальныя маладзёжныя арт-працы: фота, відэа, перформансы, жывапіс і інсталяцыі.

Гран-пры фестывалю «Вялікі Куфар» па традыцыі будзе прысуджаны спектаклю, які набярэ найбольшую колькасць галасоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.