Вы тут

Адсыпацца на выхадных нельга?


Многія любяць на выхадных адаспацца. Але спецыялісты даказалі, што такая практыка павышае рызыку дыябету і хваробы сэрца. Як адзначае Thе Dаіlу Mаіl, нават нязначныя змены ў часе абуджэння небяспечныя для здароўя.

Beautiful young woman sleep

У прынцыпе, пазменная праца ўздзейнічае на арганізм гэтак жа. Як паказала даследаванне, людзі сярэдняга ўзросту, якія на тыдні ўставалі ў розны час (у выхадныя — пазней), мелі павышаную канцэнтрацыю тлушчу ў крыві і паніжаны ўзровень злучэння, што кантралюе цукар у крыві. Высновы зроблены па выніках даследавання рэжымаў сну 447 чалавек 30-54 гадоў. Амаль 85% уставалі пазней у выхадныя дні. Астатнія 15% уставалі раней. Чым большай была розніца паміж рэжымам у будні дзень і ў выхадны, тым горшымі аказваліся паказчыкі халестэрыну, інсуліну, тым большым быў абхват таліі, вышэйшым індэкс масы цела, больш высокай рызыка інсулінавой рэзістэнтнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».