Вы тут

Суперпрадукты пазбаўляюць ад тлушчавых адкладанняў


Гэта какосавы воцат, карыца, ламінарыя, малако з куркумой, гранатавы сок і палыновы чай (піша Thе Dаіlу Mаіl). Какосавы воцат вельмі падобны да іншых відаў воцату. Яго пераважна выкарыстоўваюць у кухні Паўднёва-Усходняй Азіі.

hron2_7

У ім шмат мінеральных рэчываў (асабліва калію), якія дапамагаюць кантраляваць цукар і паскараюць абменныя працэсы. Дыетолагі раяць змяшаць адну сталовую лыжку воцату з цёплай вадой. Такім чынам атрымаецца «ранішні напой», з якога лепш пачынаць дзень. Альтэрнатыва — воцат можна дабаўляць у салаты. Карыца паскарае метабалізм і не дае ўтварацца тлушчавым адкладанням. А яшчэ яна зніжае ўзровень цукру, які звычайна павышаны ў поўных людзей. Карыцу можна дабаўляць у гарачыя напоі (чай, каву) або ў кашу. У сваю чаргу, ламінарыя — сапраўдная скарбніца рэчываў, якія паскараюць працэс стрававання, і ёду, што пазітыўна адбіваецца на абмене рэчываў. Малако з куркумой стымулюе выпрацоўку жоўці, а яна дапамагае расшчапляць ежу і пераварваць тлушчы. Куркума прадухіляе ўздуцце і газаўтварэнне. У гранатах шмат антыаксідантаў. А палыновы чай выдатна выводзіць таксіны з цела і падтрымлівае здаровы абмен рэчываў. Аднак ім нельга злоўжываць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».