Вы тут

БАТЭ на сваім полі падзяліў балы з нямецкім «Баерам» і прэтэндуе на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў


Так, заўзяты скептык можа паказаць аптымісту турнірную табліцу, у якой наш чэмпіён знаходзіцца пакуль з чатырма баламі на апошнім радку. Але ў «Баера» і «Ромы» перад апошнім турам групавой стадыі ўсяго толькі на адзін бал болей. У любым выпадку, каб прайсці ў наступную стадыю еўракубкаў (Ліга чэмпіёнаў альбо Ліга Еўропы), «жоўта-блакітным» неабходна перамагчы «Рому» ў Італіі. І гэтай восенню хлопцы падобнае ўжо зрабілі.

Дарэчы, «Барселона» на сваім полі разграміла рымлян з лікам 6:1 і, зразумела, ужо забяспечыла сабе выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

26-18

А сустрэча паміж БАТЭ і «Баерам» прайшла ў звышнапружанай барацьбе. Ужо на 2-й хвіліне беларусы добра шакіравалі саперніка. Міхаіл Гардзяйчук прабіў нямоцна, але гэтага хапіла, каб мяч нечакана прайшоў паміж ног у варатара леверкузэнскай каманды. Беларусы гулялі нядрэнна, аднак праз некаторы час «Баер» перахапіў ініцыятыву і стаў трымаць у напружанні барысаўскую абарону. На жаль, аднойчы Сяргей Чэрнік, які правёў даволі неблагі матч, усё ж такі прапусціў. Лічбы 1:1 захаваліся на табло да канца сустрэчы.

— Пачатак гульні атрымаўся даволі нядрэнным, — падводзіць вынікі матча Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ. — Розніца была ў тым, што ў Леверкузэне мы прапусцілі вельмі хуткія галы (у першым матчы беларусы саступілі 1:4 — Аўт.). Гэта, безумоўна, цісне на псіхалогію. На шчасце, сёння мы забілі, для нашай унутранай упэўненасці гэта было карысна. Пасля гола мы мелі яшчэ моманты, у якіх маглі забіваць. Праведзенай працай я вельмі задаволены. Мы навязалі барацьбу і зачапілі свае балы.

Застаецца толькі нагадаць, што апошні матч групавога розыгрышу барысаўчане правядуць 9 снежня ў Рыме з мясцовай «Ромай». Верым у каманду!

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».