Вы тут

Эканамічныя перспектывы Новасібірска


«У нас ёсць вельмі вялікае поле для пашырэння ўзаемаадносін», — заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Уладзімірам Гарадзецкім і падзякаваў госцю «за развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца ў сумесных праектах».

— Я пазітыўна ацэньваю ўзаемнае супрацоўніцтва, але ў нас крыху прасеў таваразварот. Магчыма, трэба было разгледзець нейкія прынцыпова новыя падыходы для таго, каб ажывіць гандлёва-эканамічныя і іншыя працэсы, — лічыць спікер верхняй палаты беларускага парламенту.

Ён удакладняе, што маецца на ўвазе ўдасканаленне схем фінансавання (крэдытавання ўзаемных паставак) і развіцця прамысловай кааперацыі, а таксама прапануе пры пастаўках тэхнікі абапірацца на лізінг.

Летась узаемны таваразварот Беларусі і Новасібірскай вобласці быў большы за 230 мільёнаў долараў. Беларускі экспарт у асноўным складаецца з паставак трактароў і седлавых цягачоў, нафтапрадуктаў і панчошна-шкарпэтачных вырабаў. З Новасібірскай вобласці ў нашу краіну пастаўляюцца харчовыя тавары, фармацэўтычныя прэпараты, прадукцыя хімічнай прамысловасці. Сёлета за студзень-верасень таваразварот склаў 103,8 мільёна долараў са станоўчым сальда больш як 61 мільён.

Вераніка ПУСТАВІТ

 pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».