Вы тут

10 актуальных трэндаў выкарыстання тэхналогій у продажы


Маркетолагі ўсё бліжэй прыходзяць у жыццё спажыўцоў — нават за межамі крам. У гэтым ім дапамагаюць інфармацыйныя тэхналогіі. Яны ўмела вывучаюць густы патэнцыйных пакупнікоў, а потым навязваюць рэкламу на ўсіх наяўных прыладах — ад смартфона да камп'ютара. У наступным дзесяцігоддзі, дзякуючы новым прыборам, якія ўваходзяць у наша жыццё ўсё шчыльней, рынак тавараў і паслуг чакаюць глабальныя змены. Да гэтага сёння прыстасоўваюцца і маркетолагі. Для іх адкрываюцца больш шырокія магчымасці па стымуляванні пакупніцкай здольнасці, знаходзячы чалавека ў любы час у любым месцы там, дзе ёсць доступ да інтэрнэту.

27-32

Пакупнікі пакалення NЕХT

Дырэктар рэкламнай кампаніі па развіцці і новых прадуктах у інтэрнэце Іван Фёдараў займаецца распрацоўкай платформаў для кіравання рэкламай. Гэта якраз тая вобласць, у якой цяпер назіраецца самы вялікі разрыў паміж развіццём тэхналогій кіравання рэкламай і тым, як яе асвойвае бізнес. На думку спецыяліста, многія да гэтага часу спрабуюць выкарыстоўваць тыя ж падыходы ў маркетынгу, якія напрацавалі за апошнія 5-10 гадоў. А гэта малаэфектыўна. Летась эксперты зрабілі прагноз, паводле якога, 20% кампаній, якія з'яўляюцца лідарамі на сваіх рынках, да 2017-га страцяць свае пазіцыі. І прайграюць яны ў асноўным маладым кампаніям, якія ўзніклі зусім нядаўна, але арыентаваны на сучаснага пакупніка. Прагноз ужо паступова збываецца, калі паглядзець на такія сферы, як фінансаванне, турызм і транспарт. Чаму ж адбываюцца такія змены? Прычына ў тым, што аформіўся новы тып пакупніка. Гэта ўзроставая група ад 18 да 35 гадоў, на якую сёння імкнецца арыентавацца большасць рэкламадаўцаў. Яны вельмі адрозніваюцца ад папярэдніх пакаленняў: хутка асвойваюць новыя тэхналогіі, вельмі сацыяльныя, актыўна дзеляцца вопытам і лёгка яго пераймаюць. Яны любяць удзельнічаць у стварэнні новых паслуг, кантэнту, прадуктаў. Калі гэтыя характарыстыкі не ўлічваць, то бізнесу будзе цяжка ў будучыні прасоўваць свае прадукты.

Рэклама ў кожным прыборы

У свеце ўжо ёсць тэхналогіі і напрацоўкі, якія дазваляюць маркетолагам плённа ўзаемадзейнічаць з пакупнікамі і іх персанальнымі прыладамі. Вось 10 трэндаў, якія, на думку Івана Фёдарава, будуць стымуляваць паспяховыя продажы «пакаленню NЕХT».

1. Оmnі-сhаnnеl — ахоп ўсіх каналаў камунікацыі з кліентамі. Гэтая тэхналогія ўжо сёння дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць новых каналаў продажаў, якіх раней не існавала. Сёння мы купляем прадукты і паслугі ў банкаматах, у інфармацыйных кіёсках, у мабільных гульнях. Пакаленне міленіума адаптуецца і прымае такія віды пакупак. Маркетолагі будуць выкарыстоўваць больш магчымасцяў для продажаў.

2. У пакупнікоў вялікая колькасць гаджэтаў. Купля ў 40% выпадкаў адбываецца з некалькіх з іх. Спажывец шукае тавар праз ноўтбук, потым афармляе куплю праз смартфон ці планшэт. Прадаўцы не бачаць большую частку пакупніцкай гісторыі, а значыць, не могуць прапаноўваць кліенту ўсё, што лічаць патрэбным. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца спецыяльныя камп'ютарныя каталогі і іншыя тэхналогіі, якія будуць узаемадзейнічаць са смартфонам пакупніка і такім чынам адпраўляць яму мэтавую рэкламу і выгадныя прапановы.

3. Вытворцы будуць дазваляць удзельнічаць у стварэнні прадукту. Усё больш пакупнікоў жадаюць удзельнічаць у стварэнні сваёй персанальнай рэчы. Сёння ўжо нямала сусветных брэндаў, якія за кошт гэтага прыцягваюць усё больш спажыўцоў. Шэраг кампаній, якія займаюцца стварэннем адзення і абутку, даюць магчымасць карыстальнікам у рэжыме анлайн змяняць колер дэталяў, форму, узоры. Потым на гэты вопыт вытворцы абапіраюцца пры стварэнні новага прадукту.

4. Маркетолагі больш дакладна пралічаць тое, як пакупнікі будуць прыходзіць і ўзаемадзейнічаць з прадуктам. За кошт таго, што ёсць новыя прыборы і каналы продажаў, якія людзі ўсё яшчэ асвойваюць, прадавец можа навязваць тое, як пакупніку прыходзіць па прадукт, а таксама як яго выкарыстоўваць.

5. Шмат інфармацыі. Сёння існуюць «чорныя скрыні» з велізарнай колькасцю звестак ад пакупнікоў, якія наведваюць сайты вытворцаў. З іх можна здабываць інфармацыю. Гэта дазволіць кампаніям знаходзіць новыя магчымасці для таго, каб спрасціць вядзенне бізнесу, параіць спажыўцу менавіта той тавар, які, згодна з аналізам яго пакупніцкай гісторыі, хутчэй за ўсё спатрэбіцца яму ў будучыні.

6. Мабільнасць. 2 мільярды чалавек ва ўсім свеце карыстаюцца смартфонамі, а да 2020 года імі будуць карыстацца 80% насельніцтва. Камунікацыя стане яшчэ больш мабільнай. Гэта дазволіць вытворцам і прадаўцам наблізіцца да пакупніка.

7. Вопыт карыстальнікаў. Сёння прадаюцца не проста тавары і паслугі, але і пакупніцкі вопыт. Напрыклад, пакупнік можа прачытаць водгук у сацыяльнай сетцы аб прадукце і зрабіць высновы. Зрабіўшы пакупку, чалавек здольны распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх сяброў і знаёмых аб якасці абслугоўвання. Гэтым вопытам прадаўцы будуць маніпуляваць лепш. Яны будуць ведаць, хто, што, дзе і як піша пра прадукт. Акрамя таго, кампаніі могуць самі фарміраваць такі вопыт, загадзя праплочваючы пэўныя інфармацыйныя паведамленні на розных сацыяльных платформах.

8. Персаналізацыя прадукту. Напрыклад, сёння на бутэльках з газіроўкай ужо пішуць імёны пакупнікоў. Але на гэтым вытворцы не спыняцца. Тэндэнцыя будзе ўкараняцца ў большую колькасць тавараў.

9. Сістэмнасць. Рэклама будзе паўсюль і на ўсіх прыладах. Прадаўцы будуць адсочваць усе прылады карыстальніка і сістэмна накіроўваць на іх кантэкстную рэкламу. Для іх важна забяспечыць адзінае ўзаемадзеянне з мэтавай аўдыторыяй ва ўсіх пунктах кантакту.

10. Маркетынг аўтаматызуецца. У свеце становіцца ўсё больш кампаній, якія займаюцца прасоўваннем тавару, ствараючы вядомы брэнд з пэўным іміджам. Задачы, для якіх раней была патрэбна знешняя экспертыза і рэсурсы, цяпер вырашаюцца больш эфектыўна і проста з дапамогай тэхналогій, якія становяцца ўсё больш даступнымі.

Як відаць, эра рэкламы яшчэ толькі пачынаецца. Інфармацыйныя тэхналогіі мяняюць маркетынг і робяць яго больш эфектыўным, размываючы ўсё больш межаў паміж прадуктам і кліентам. Пытанне толькі ў тым, ці будзе гэта добра для пакупніка і ці зможа ён разабрацца ў хаосе тысяч прапаноў? У хуткім часе мы гэта ўбачым.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: 10 актуальных трэндаў выкарыстання тэхналогій у продажы найбліжэйшай будучыні

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.