Вы тут

Сёлета будаўнічыя арганізацыі краіны перавыканалі гадавы план па ўводзе жылля


За 10 месяцаў года на будаўніцтва жылля было выдаткавана 33 трлн інвестыцый у асноўны капітал, што складае 20,2% да агульнага аб'ёму інвестыцый і 88,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду летась. Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Спецыялісты падлічылі, што арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 46,8 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн 302,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 107,6% да прадугледжанага задання на год і 100,7% да ўзроўню аналагічнага леташняга перыяду.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 736 тысяч «квадратаў» агульнай плошчы, або 40,3% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем–кастрычнікам 2014 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян паменшыўся на 488,7 тысячы квадратных метраў. Акрамя таго, сёлета для чаргавікоў пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 1 млн 396,1 тысячы квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн 42,6 тысячы квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 236,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 28,7% ад агульнага ўводу па краіне.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.