Вы тут

Адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскага маладзёжнага савета


— Амаль год мы ішлі да таго, каб стварыць калегіяльны грамадскі орган, які будзе дапамагаць нам у вырашэнні актуальных пытанняў у галіне маладзёжнай палітыкі. Менавіта маладыя людзі шмат у чым вызначаюць не толькі сучаснасць, але і нашу будучыню. Моладзь — наш стратэгічны і кадравы рэсурс. Сёння на вас робіцца вельмі вялікая стаўка, — падкрэсліў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ, звяртаючыся да членаў савета. — Сам факт абвяшчэння 2015-га Годам моладзі сведчыць аб тым, што дзяржава давярае сучаснаму пакаленню і падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы.

Міністр прапанаваў, каб савет як мага хутчэй распачаў сваю працу і паставіў перад яго ўдзельнікі адразу два пытанні для разгляду: далучыцца да ўдзелу ў выбары маладзёжнай сталіцы Беларусі, а таксама прысвяціць маладзёжнай палітыцы адну з секцый на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў чэрвені 2016 года.

Старшынёй савета была выбрана дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Інэса КЛЯШЧУК. Яна адзначыла, што «ўдзел у савеце — гэта не толькі шанц праявіць сябе, але і экзамен на сталасць, магчымасць падтрымаць не толькі асобнага чалавека, а ўсё грамадства».

— Стварэнне такога савета вельмі своечасовае, бо ў цэнтры нашай увагі будуць праблемы і працоўнай моладзі, і навучэнскай, — падкрэсліла Інэса Кляшчук.

Яна заклікала членаў савета больш актыўна прапаноўваць новыя формы работы з моладдзю і агучваць ініцыятывы.

Рэспубліканскі маладзёжны савет пры міністры адукацыі плануе ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, абмяркоўваць актуальныя пытанні і праблемы, выпрацоўваць прапановы і рэкамендацыі па пытаннях дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, спрыяць узаемадзеянню арганізацый і дзяржаўных структур, якія працуюць з моладдзю.

У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзных арганізацый, вучнёўскай і студэнцкай моладзі, маладыя педагогі і навукоўцы, работнікі навуковых арганізацый.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».