Вы тут

Каб вучань з аўтызмам не стаў «шокам» для школы


Дзве вышэйшыя ўзнагароды шостага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Socіal Weekend атрымалі праекты, скіраваныя на ўключэнне дзяцей з інваліднасцю ў соцыум.

Са 140 дапушчаных да этапу «Народнае галасаванне» праектаў да фіналу дайшлі 15 самых актуальных і перспектыўных. Найлепшымі былі прызнаны праекты «Каманда «Крылы анёлаў», які атрымаў Гран-пры і 30 млн рублёў, і «Інклюзія АНЛАЙН» міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі».


Сутнасць праекта «Каманда «Крылы анёлаў» заключаецца ў стварэнні спартыўнай каманды, якая складаецца з фізічна здаровых людзей і дзяцей-інвалідаў. Удзел апошніх у спартыўных спаборніцтвах забяспечваецца выкарыстаннем адмысловых гоначных прыстасаванняў — калясак, велапрычэпаў, лодак і г.д.

— Мы хочам, каб дзеці з інваліднасцю, а таксама іх бацькі ўдзельнічалі не ў нейкіх арганізаваных толькі для інвалідаў мерапрыемствах, а ў спартыўных спаборніцтвах і любых іншых актыўных відах дзейнасці разам з усімі, — падкрэсліваеДзмітрый ЦІМАШКОЎ, аўтар праекта і заснавальнік сацыяльна-дабрачыннай спартыўнай установы «Каманда «Крылы Анёлаў».—- Гэта дапаможа дабавіць да спагады, якая звычайна суправаджае «тэму інвалідаў», пазітыўных эмоцый і паспяховага ўзаемадзеяння.

Ідэя стварэння каманды з'явілася ў аўтара праекта пасля таго, як ён сам прабег
21 кіламетр «Мінскага паўмарафону — 2015» разам са сваёй дачкой, васьмігадовай Ліліяй, штурхаючы яе ў калясцы перад сабой. Задума вельмі хутка знайшла водгук у іншых людзей, і сёння каманда ўжо рэальна існуе, трэніруецца і рыхтуецца да ўдзелу ў найбліжэйшых бегавых спаборніцтвах.

Уладальнікам Прыза глядацкіх сімпатый і 50 млн рублёў стаў праект «Інклюзія АНЛАЙН».

— Мы жадаем, каб вучань з аўтызмам мог прыйсці ў школу па месцы жыхарства, і ні для яго, ні для школы гэта не стала шокам, — расказвае кіраўнік праекта Ірына ДЗЯРГАЧ. — У мінскіх агульнаадукацыйных школах ужо сталі адкрывацца класы для дзяцей з аўтызмам, якія працуюць па прынятай у свеце інклюзіўнай мадэлі. А ў верасні такіх дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту прыняла мінская школа №187.
Але па-за межамі сталічнай кальцавой дарогі ўсё інакш: сем'і з невялікіх гарадоў вымушаны пагаджацца на надомнае навучанне, паколькі ні педагогі, ні псіхолагі не валодаюць неабходнымі ведамі, каб паспяхова працаваць з такімі вучнямі.

Рэгіянальных спецыялістаў трэба рыхтаваць. Пажадана ў зручны для іх час. Сутнасць нашай ідэі — арганізаваць сістэму бясплатнага дыстанцыйнага навучання для педагогаў, дэфектолагаў, псіхолагаў, цьютараў і бацькоў дзяцей з аўтызмам.

— А яшчэ ў нашым курсе ёсць эксклюзіўны бонус: у сярэдзіне снежня мы запускаем праграмны прадукт «Камунікатар для дзяцей і дарослых з аўтызмам». Выкладзем яго ў адкрытым доступе, а на сваіх вэбінарах навучым, як максімальна выкарыстоўваць магчымасці распрацоўкі, — дадала Ірына Дзяргач. — Таму запрашаем усіх, хто ўсведамляе важнасць праекта «Інклюзія АНЛАЙН», паўдзельнічаць у стварэнні яго матэрыяльнага падмурка, наведаўшы нашу старонку на краўдфандзінгавай платформе «Вулей».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».