Вы тут

Як беларускія аўтамабілісты падрыхтаваліся да зімы

Снежань сустракае нас не толькі халодным надвор'ем, але і абмежаваннямі для вадзіцеляў. З 1 снежня ўступаюць у сілу меры, якія прадугледжваюць абавязковае абсталяванне аўтамабіляў зімовымі шынамі. У іншым выпадку вадзіцелю давядзецца заплаціць штраф.

— Меры, прынятыя год таму, сапраўды дзейсныя, — кажа Ганна БАНАДЫК, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС. — Раней была цэлая праблема. Як толькі надыходзіў «дзень бляхара», мы фіксавалі аварыю за аварыяй. І пры складанні пратаколаў дарожна-транспартнага здарэння адсутнасць зімовых шын на колах адлюстроўвалася ў дакуменце як абцяжваючая віну акалічнасць. Ну а зараз людзі ўжо праінфармаваны. Многія «пераабуваюць» машыны загадзя. Мой муж гэта зрабіў яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка. Варта дадаць, што зараз на тэрыторыі Беларусі праводзіцца акцыя «Жыццё даражэйшае, чым шыны». Сэнс яе ў тым, што да першага чысла мы распавядаем пра неабходнасць выкарыстання зімовых шын, а з першага па чацвёртае снежня будзем актыўна штрафаваць нядобрасумленных аўтамабілістаў.

28-14

Шыны мусяць быць абазначаны значком у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай у сярэдзіне альбо знакамі «М+S», «М&S», «М.S», «М S» ці «All seasons».

28-13

Ганна Банадык напярэдадні снежня настойліва раіць не толькі «пераапрануць» колы, але і праверыць гатоўнасць аўто да зімы.

— Абавязкова праверце тармазную сістэму, акумулятар, — раіць суразмоўніца. — Звярніце ўвагу на спраўнасць сістэмы ацяплення, запоўніце бачок абмывальніка лабавога шкла незамярзаючай вадкасцю. Пры магчымасці ўстанавіце новыя шклоачышчальнікі, каб агляд быў нармальны. І, безумоўна, па слізкай дарозе рухайцеся з невялікай хуткасцю без рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. Ну, а галоўнае — сумленнае кіраванне і выкананне правіл дарожнага руху. Адна замена шын ад дарожна-транспартных здарэнняў не выратуе.

...Траса Гродна — Мінск, паваротка на вёску Аксакаўшчына. Старшыя інспектары спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Іван Казлоў і Вадзім Базылеў кантралююць хуткасць дарожнага руху. Раз-пораз спыняюць тых, хто перавысіў яе, выпісваюць штраф і па нашай просьбе правяраюць, ці «пераабулі» аўтамабілісты свой транспарт.

28-15

— Я мяркую, што на трасе большасць машын будзе ўжо ўкамплектавана зімовымі шынамі, — кажа старшы інспектар Іван Казлоў. — Падобная праблема больш характэрна для глыбінкі, невялічкіх населеных пунктаў, дзе людзі выкарыстоўваюць аўтамабіль, каб з'ездзіць у краму і вярнуцца дадому.

Прадказанне інспектара спраўдзілася на ўсе сто працэнтаў! Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі больш за 10 аўтамабіляў, і ўсе яны былі «пераабуты».

— Я яшчэ месяц таму «гуму» памяняла, — кажа Вераніка, уладальніца серабрыстага «Опеля». — Ведала пра ўступленне ў сілу закона, але зрабіла гэта толькі з прычыны ўласнай бяспекі.

— Як толькі тэмпература стала ніжэйшай за пяць градусаў, адразу памяняў шыны, — адзначае яшчэ адзін добрасумленны аўтамабіліст.

Мы ўжо амаль страцілі надзею сустрэць на дарозе безадказнага кіроўцу, як у аграгарадку Наваселле ўбачылі машыну з транзітнымі нумарамі на летніх шынах. Аднак уладальнік аўто запэўніў, што на заўтра запланаваў «пераабуць» свой транспартны сродак. Каб яшчэ раз пераканацца ў адказнасці нашых аўтамабілістаў, мы на адваротным кірунку выйшлі на стаянцы ў раёне Каменнай Горкі і агледзелі яшчэ тузін прыпаркаваных машын. І толькі дзве з іх былі на летняй гуме. Шчыра кажучы, прыемна адчуваць, што большасць з нашых суайчыннікаў вырашыла паклапаціцца пра сваё аўто загадзя. Ну а тым, хто яшчэ шыны не памяняў, нагадаем: варта зрабіць гэта як мага хутчэй. Да пачатку снежня застаецца ўсяго два дні.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ праверылі, як беларускія аўтамабілісты падрыхтаваліся да зімы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».