Вы тут

Лэдзі дасканаласць


Ідэальны дом, ідэальная праца, ідэальная знешнасць... Здавалася б, што дрэннага ў імкненні заўсёды быць на вышыні? Але наступствы перфекцыянізму, даведзенага да крайнасці, часам бываюць страшнымі: дэпрэсія, кар'ерны крах, схільнасць да суіцыду...

Раней гэта называлі «сіндром выдатніцы». Быць ва ўсім першай, ведаць усё лепш за астатніх — вось якасці, якія вызначаюць «выдатніц па жыцці» або, кажучы сучаснай мовай, перфекцыяністак.

28-28

ПРАЦА

Выдатныя адзнакі ў школе, інстытут з чырвоным дыпломам — прыклад для пераймання, ды і толькі. Цяпер бліскучая кар'ера — пытанне часу...

Перфекцыяністка не толькі ўзвальвае на сябе такі аб'ём работ, які і не сніўся простым смяротным, але і паспяхова спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі, чаго б гэта ні каштавала. Яна — ініцыятыўны і ва ўсіх адносінах надзейны работнік.

Праблема ў тым, што ў ахвяру прафесіі вельмі часта прыносіцца асабістае жыццё. У дадатак працоўны фанатызм — гэта палка з двума канцамі. Перфекцыяністы схільны «прывязваць» пачуццё ўласнай значнасці да службовай дзейнасці. Таму яны занадта шмат часу марнуюць на непатрэбныя дэталі, што замаруджвае тэмп працы і зніжае агульную прадукцыйнасць. А начальства ж не будзе разбірацца, чаму затрымліваецца выкананне даручэння — з прычыны непрафесіяналізму або гіперстараннасці. Акрамя таго, перфекцыяністы нярэдка ўтойваць зробленыя імі памылкі, каб не сапсаваць уласны бездакорны імідж.

ЗНЕШНАСЦЬ

Звычайны выпадак: дзяўчына з выдатнай фігурай унушыла сабе, што дзесьці ў яе на сантыметр таўсцей, чым трэба. Вердыкт — тэрмінова пазбавіцца ад лішняга. Дыета, галаданне, знясіленне — «сантыметра» ўжо і следу няма, а спыніцца яна не можа. Кожны праглынуты кавалачак успрымае як недаравальную слабасць, адступленне ад мэты, ёй трэба худзець яшчэ больш, наколькі вытрымае...

Ідэя самаўдасканалення становіцца дамінуючай, яна дае надзею, што калі моцна пастарацца, то заўтра станеш іншай, ідэальнай... Лякарства ад гэтай хваробы адно: перагледзець стаўленне да сябе і дазволіць сабе быць самой сабой.

АСАБІСТАЕ ЖЫЦЦЁ

Калі мы цудоўныя, то і наш выбраннік павінен быць найлепшым. Здараецца, доўгае чаканне «ідэальнага чалавека» прыносіць добрыя вынікі. Але часцей заканчваецца расчараваннем і ярлыком «старой дзевы». Адзін кавалер мала зарабляе, другі крыху паўнаваты, трэці дурнаваты... Няўжо яны варты «самой Дасканаласці»?

ДОМ

Ніхто не спрачаецца, што чысціня і парадак у доме — гэта цудоўна. Можна толькі захапляцца жанчынай, якая кожны дзень гатуе для сям'і абед з трох страў. Праўда, пры гэтым яна не дапускае мужа да стала, пакуль сурвэткі, сальніцы і сталовыя прыборы не раскладзены ідэальна. Калі ж абед не пахвалены — крыўда, душэўны разлад ад «уласнай недасканаласці», слёзы...

*  *  *

Перфекцыянізм недарэмна абвяшчаюць хваробай ХХІ стагоддзя. Безумоўна, пастаноўка высокіх мэт і здаровы максімалізм у іх дасягненні — пахвальныя. Але калі, нягледзячы на тытанічныя намаганні, вы катэгарычна незадаволены сабой, знерваваны праз тое, што «ўсё ідзе не так, як павінна», паталагічна залежыце ад чужой пахвалы — проста задумайцеся: ці шчаслівыя вы?

Вера ФЕМІНА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.