Вы тут

Фінал акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Не прапальвай сваё жыццё!” ператварыўся ў Мінску ў сапраўднае шоу (ФОТА)


Наведнікі мінскага гандлёвага цэнтра “Сталіца”, якія ў суботу прыйшлі туды па пакупкі, патрапілі на маштабную антытытунёвую акцыю, якую праводзілі сталічныя ратаўнікі. Яны прапаноўвалі ўдзел у мностве цікавых інтэрактыўных конкурсаў, сфатаграфавацца з роставымі лялькамі, прымерыць баёўку і нават пакінуць свае пажаданні курыльшчыкам на спецыяльнай сцяне.

-          Дзень добры, бяспройгрышная латарэя! – з такімі словамі супрацоўнікі Ленінскага РАНС Мінска віталі людзей, якія падыходзілі да ярка афарбаванага стэнда ратаўнікоў побач з уваходам у гандлёвы цэнтр. – Курыце? Тады вам да нас. Дастаньце, калі ласка, пакунак з цыгарэтамі, скамячце яго і кіньце ў каробку. А цяпер цягніце нумарок. Прайграць немагчыма, вам абавязкова дастанецца які-небудзь маленькі прыз – эклер, печыва, стыкер, бралок або наш каляндарык… І трымайце нашу антытытунёвую ўлётку...

Больш падрабязна даведацца аб тым, як праходзіла акцыя, можна ў нумары "Звязды" за 2 снежня.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Надзеі БУЖАН


Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».