Вы тут

У ЗША рабаўнік задыхнуўся дымам у коміне


У горадзе Гурон (Huron), штат Каліфорнія, пажарныя выцягнулі з коміну чалавека, які задыхнуўся ад дыму. Мяркуецца, што ён хацеў здзейсніць рабаванне, паведамляе ABC News.

Па словах прадстаўнікоў мясцовых уладаў, у суботу, 28 лістапада, гаспадар дома распаліў комін і нечакана пачуў крыкі, якія даносіліся з адтуль.

Зразумеўшы, што ў трубе хтосьці знаходзіцца, ён патушыў агонь і выклікаў пажарных. «Мы не ведаем, колькі часу ён там правёў. Гаспадар заўважыў, што ў яго рэчах хтосьці корпаўся. Як мяркуецца, хлопец залез у трубу мінулай ноччу», - паведамілі ў паліцыі.

Пажарныя разабралі трубу, спрабуючы выратаваць чалавека. Аднак калі яны дабраліся да яго - як высветлілася, гэта быў 19-гадовы Кодзі Колдуэлл (Cody Caldwell), - малады чалавек быў мёртвы. Па словах лекараў, прычынай смерці стала атручванне дымам.

За апошні час у суседніх дамах таксама былі зафіксаваныя выпадкі рабавання. Зараз паліцыя высвятляе, ці датычны загінулы да гэтых эпізодаў.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.