Вы тут

У беларускія ВНУ ў бягучым годзе прынята 124 інваліды


Сярод студэнтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі інваліды складаюць менш як 1 працэнт, іх колькасць практычна не змяняецца з году ў год. Так, у 2015-2016 навучальным годзе ў ВНУ вучыцца 1 тыс. 148 інвалідаў, у 2014-2015-м - 1 тыс. 81, у 2013-2014-м - 1 тыс. 258. Больш за ўсё студэнтаў з інваліднасцю вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (216 чалавек).

У рэспубліцы вядзецца ўлік усіх дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Штогод у цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (іх у краіне 141) праводзіцца абследаванне больш як 100 тыс. дзяцей. "На жаль, дзяцей з асаблівасцямі развіцця становіцца ўсё больш. Так, за 2015 год іх колькасць павялічылася на 4,5 тыс. і перавысіла 144 тыс.", - сказала прадстаўнік Міністэрства адукацыі. У цэнтрах створана 137 кабінетаў ранняй комплекснай дапамогі.

Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з 1996 года выдадзена больш як 900 найменняў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку шрыфтам Брайля.

Для навучання дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ствараюцца ўмовы ва ўстановах адукацыі ўсіх узроўняў. Разам з тым, канстатавала Антаніна Змушко, безбар'ернае асяроддзе, якое ў поўнай меры адпавядае ўсім патрабаванням, створана толькі ў 1,5 працэнта ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта новыя ўстановы, пабудаваныя ў апошняе дзесяцігоддзе. Прыстасаванае (адаптыўнае) адукацыйнае асяроддзе арганізавана ў 16,6 працэнта ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.