Вы тут

У Беларусі складаюцца праграмы працоўнай рэабілітацыі для пацыентаў трансплантолагаў


"Пачалася работа па складанні праграм прафесійна-працоўнай рэабілітацыі для людзей, якія чакаюць аперацыю па трансплантацыі, і для людзей, якім такая аперацыя праведзена", - сказала Людміла Гарустовіч.

Паводле яе слоў, усе формы рэабілітацыйнай дапамогі фарміруюцца ў рамках індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда. Яна ўключае тры раздзелы - па медыцынскай, сацыяльнай і прафесійна-працоўнай рэабілітацыі. Каля 6 тыс. інвалідаў штогод звяртаюцца ў дзяржслужбу занятасці, каб рэалізаваць дадзеныя ім рэкамендацыі па прафесійна-працоўнай рэабілітацыі.

Больш як 10 гадоў у рэспубліцы працуюць кабінеты медыка-прафесійнай рэабілітацыі. Спецыялісты займаюцца ацэнкай прафесійна-працоўных магчымасцей інвалідаў, падборам прафесій для іх прафнавучання і занятасці. У пералік вучэбных спецыяльнасцей уключана каля 160 прафесій, якім могуць навучацца людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У Беларусі дзейнічаюць 324 аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі (96 - спацыянарнага тыпу на 5 тыс. рэабілітацыйных ложкаў і 228 - ва ўстановах амбулаторна-паліклінічнага профілю). За дзевяць месяцаў гэтага года рэабілітацыйную дапамогу атрымалі амаль 100 тыс. інвалідаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.