Вы тут

Наш «зялёны след» у Парыжы


Беларускія школьнікі ў завочнай форме бяруць удзел у кліматычный канферэнцыі ў Парыжы, якая будзе доўжыцца там да 11 снежня.


Сёлета падлеткі з двух гарадоў — Полацка і Наваполацка — упершыню далучыліся да кампаніі ZOOM «Дзеці ў руху», якая запрашае дзяцей па ўсёй Еўропе здзяйсняць іх паўсядзённыя падарожжы кліматычна дружалюбным спосабам. Збіраючы так званыя «зялёныя сляды», дзеці робяць свой маленькі ўклад у абарону клімату. За паўтара месяца школьнікі сабралі амаль чатыры тысячы такіх «зялёных слядоў» з пажаданнямі да ўдзельнікаў 21-й канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату, якая праходзіць зараз у французскай сталіцы. «Сляды», зробленыя з каляровай паперы, дзеці атрымлівалі за кожную сваю паездку на грамадскім транспарце, веласіпедзе або прагулку пешшу, за эканомію электраэнергіі і вады.

Усяго 257 падлеткаў з трох школ Полацка і Наваполацка вучыліся больш уважліва ставіцца да экалагічных наступстваў сваіх падарожжаў. Найперш удзельнікі акцыі даведаліся, што выкіды ад аўтамабіляў вельмі шкодныя для іх здароўя, а, значыць, карыстацца асабістым транспартам трэба як мага радзей. Разам з настаўнікамі школьнікі таксама ставілі практычныя доследы, каб зразумець, як дзейнічае парніковы эфект. І як самыя сапраўдныя журналісты бралі інтэрв'ю ў сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, каб прасачыць, як змянялася гарадская мабільнасць цягам некалькіх пакаленняў.

У Парыж «зялёныя сляды» беларускіх школьнікаў адправіліся разам з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Самыя цікавыя з іх будуць прадстаўлены на канферэнцыі на беларускім стэндзе. Пажаданні дзяцей — своеасаблівы сігнал удзельнікам мерапрыемства прыкласці максімум намаганняў для абароны клімату.

Сяргей РАСОЛЬКА

 rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.