Вы тут

Дзеда Мароза не забаранялі!


Ніякіх забарон на запрашэнне ва ўстановы адукацыі артыстаў, якія могуць дапамагчы правесці навагоднія мерапрыемствы і стварыць святочны настрой, Міністэрства адукацыі не ініцыявала. У гэтым журналіста «Звязды» запэўніў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.


— Мы нават не ведаем, каму належыць ідэя шукаць Дзедаў Марозаў ва ўласных калектывах, — канстатаваў кіраўнік ведамства. — Добра, вядома, калі ў асяродку педагогаў ёсць артыстычныя таленты або калі сярод бацькоў школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў знойдуцца ахвотныя стаць казачным персанажам. А калі такіх адважных няма? Верагодна, гэтая ініцыятыва ішла не «зверху», а «знізу». Магчыма, нават з мэтай абароны сем'яў, якія не могуць выдаткаваць на свята вялікія грошы...

3-43

У любым выпадку прымаць рашэнне — наймаць ці не наймаць для правядзення навагодніх мерапрыемстваў артыстаў або аніматараў — павінны самі бацькі, зыходзячы са сваіх фінансавых магчымасцей. Папячыцельскі савет або бацькоўскі камітэт могуць разам з адміністрацыяй установы адукацыі вырашыць, як зрабіць больш правільна, каб улічыць інтарэсы ўсіх.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.