Вы тут

Міхаіл МЯСНІКОВІЧ: «Замоўчваць недахопы нельга»


Адным з важных прынцыпаў у працы парламентарыяў павінна стаць галоснасць і аб'ектыўнасць. Так лічыць Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Пра гэта ён сказаў на пачатку чарговага пасяджэння верхняй палаты парламента. Для кожнай праблемы ёсць рашэнне «Зразумела, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях і на прамысловых прадпрыемствах становішча складанае. Таму замоўчваць недахопы нельга, паколькі гэта толькі пагоршыць справы», — заявіў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, парламенцкія групы мусяць быць у курсе спраў на кожным прадпрыемстве, каб ведаць, што ўсе магчымыя меры прыняты і ці не патрэбна ўмяшанне на ўзроўні кіраўніцтва вобласці ці адпаведнага міністэрства. Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў звяртацца непасрэдна да яго, калі іншым чынам вырашыць праблемы не атрымаецца. Спікер заклікаў сенатараў шчыльней працаваць з мясцовымі ўладамі, агучваць набалелыя праблемы, садзейнічаць бізнесу і стварэнню новых вытворчасцей. Ён нагадаў нядаўнюю нараду Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год і акрэсліў асноўныя напрамкі працы парламентарыяў у гэтай галіне. — З вашым удзелам рэгіянальным уладам давядзецца прыняць неабходныя рашэнні па ўмовах працы ў 2016 годзе і давесці паказчыкі і прагнозы бюджэту да ўсіх зацікаўленых, — сказаў Міхалаіл Мясніковіч. — Пракантралюйце, каб арганізацыі прынялі ўласныя рашэнні. Гэта неабходна зрабіць у сувязі з напружанай сітуацыяй не толькі ў нашай эканоміцы, але і ў галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. За дзесяць месяцаў мінулага года колькасць занятых грамадзян знізілася на 59 тысяч чалавек. «Неабходна ствараць новыя вытворчасці, аказваць садзеянне малому і сярэдняму бізнесу, які атрымае развіццё, як вобразна сказаў наш Прэзідэнт, «калі яму не перашкаджаць». Выкарыстоўвайце магчымасці Еўразійскага банка развіцця, які на выгадных умовах аказвае крэдытную падтрымку прадпрымальніцтву», — прапанаваў спікер. Лес, рублі і адукацыя ў Кітаі Члены Савета Рэспублікі прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11лістапада 2015 г. №7 “Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)”. Па словах Тараса НАДОЛЬНАГА, першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, такая мера пойдзе на карысць беларускім банкаўскім структурам: -- Сёння банкі прадастаўляюць даволі доўгія крэдыты, не маючы дастатковых і адэкватных па тэрмінах рэсурсаў у сваёй пасіўнай частцы. Каб гэтую сітуацыю нівеліраваць і даць банкам магчымасць мець устойлівыя пасівы, прадугледжваецца ўвядзенне ў рамках дэкрэта №7 дэпазітаў безадзыўных і адзыўных. Акрамя таго, ён паведаміў, што рэсурсная база беларускага рубля ў банках знізілася за апошні месяц на 1,4 трыльёны рублёў. На думку намесніка старшыні Банка,  зніжэнне дэпазітаў фізічных асоб звязана з ростам курсу рубля ў сярэдзіне-канцы лістапада. Таму беларусы і забіралі рублёвыя ўклады. Таксама сенатары ўхвалілі праект Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мінулы раз гэта рабілі ў 2000 годзе, і таму ўнесеныя карэкціроўкі – неабходнасць часу і вынік развіцця “лясной” галіны. У кодэксе скасоўваюцца мінулыя катэгорыі лясоў, а замест іх прапаноўваюцца чатыры новыя: ахоўныя, эксплуатацыйныя, прыродаахоўныя і рэкрэацыйна-аздараўленчыя. Перавод з адной катэгорыі ў іншую значна спросціцца. -- Кодэкс станоўча адаб’ецца на эканомічных паказчыках, -- упэўнены Віктар ПІНЧУК, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню. -- Вырасце ўзровень вытворчасці драўніны. У першыя гады рост сыравіны дзелавой драўніны складзе 25%. Таксама плануецца, што новаўвядзенні дазваляць павялічыць штогадовую нарыхтоўку драўніны на 2,3 - 2,5 мільёнаў кубаметраў. Парламентарыі ўхвалілі і праект закона “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі”. Вадзім БОГУШ, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі, расказаў, што сярод беларусаў карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў сферы адукацыі ш Кітаі перакладчыцкі кірунак і моўная практыка. У сваю чаргу суседзі з усходняй краіны цікавяцца ў Беларусі філалагічнымі спецыяльнасцямі, міжнароднымі адносінамі, міжнароднай журналістыкай, а таксама юрыспрудэнцыяй і эканомікай. Па словах Уладзміра СЯНЬКО, старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, каля дзвюх тысяч грамадзян Кітая навучаецца ў Беларусі штогод, і больш за 600 беларусаў прайшлі навучанне ў ім у мінулым навучальным годзе. Усяго членамі Савета Рэспублікі было разгледжана 18 пытанняў. Сярод іх былі ўхвалены і законапраекты аб супрацоўніцтве з Расіяй, Польшчай, Грузіяй, Пакістанам, а таксама з Еўразійскім эканамічным саюзам у сферы перасоўвання  азонаразбуральных рэчываў. Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».