Вы тут

«Ваш білет?» А яна — у акно


Відэаролік пра тое, як безбілетніца вылазіць праз фортку сталічнага тралейбуса, што з'явіўся ў сеціве, многія спачатку ўспрынялі як нейкі розыгрыш. Гаварылася, што сюжэт зняў кіроўца «рагатага».

З яго каментарыяў па-за кадрам вынікала, што пасажырка без білета папалася кантралёрам. Выходзіць адмовілася, таму даехала да канчатковага прыпынку, дзе яе і закрылі ў тралейбусе, выклікаўшы міліцыю. Але дзяўчына не разгубілася і вылезла праз фортку. Як высветлілася, усё гэта было праўдай: такая гісторыя насамрэч здарылася ў мінулую нядзелю.

Выклік паступіў у 15.26, супрацоўнікі аператыўна былі на месцы. У райаддзел даставілі і 32-гадовую безбілетніцу, і двух кантралёраў-мужчын (некаторыя крыніцы дагэтуль пісалі, што канфлікт адбыўся паміж дзвюма жанчынамі — пасажыркай і кантралюючай асобай. — Аўт.), распавяла ў Партызанскім РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. Тут безбілетніца напісала заяву на кантралёраў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны быццам бы білі яе па руках, не давалі выйсці з тралейбуса. Адзін з кантралёраў напісаў заяву на пасажырку, абвінаваціўшы ў сваю чаргу тую ў паклёпе. Праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.