Вы тут

Кітайскі і беларускі цэнтры культуры з'явяцца ў Мінску і Пекіне


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі закрыў дзясятую сесію. Падчас апошняга пасяджэння было разгледжана дваццаць пяць пытанняў. Сенатары ўхвалілі законапраекты, якія датычацца прамысловай бяспекі, мясцовага кіравання і самакіравання, развіцця прадпрымальніцтва, узаемадзеяння з іншымі дзяржавамі і бюджэтны пакет.

china

Адно з новаўвядзенняў праекта закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні" — правядзенне рэгіянальных сходаў дэпутатаў. У гэтым годзе яны ўжо былі апрабаваны ў жніўні і верасні. У такога кшталту мерапрыемствах бяруць удзел сенатары, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета. "Рэгіянальныя сходы кансалідуюць дэпутацкі корпус і палепшаюць працу з выбаршчыкамі", — лічыць Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Згодна з яшчэ адным ухваленым верхняй палатай законапраектам, у Пекіне будзе створаны культурны цэнтр Рэспублікі Беларусь, а ў Мінску — Кітайскай Народнай Рэспублікі. На іх базе плануецца ладзіць культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку звязаныя з распаўсюджаннем моў, адкрыюцца бібліятэкі. Фінансаванне адбываецца тым бокам, які стварае цэнтр. Гэтыя ўстановы не маюць права займацца камерцыйнай дзейнасцю, але змогуць прадаваць рэкламную прадукцыю ці квіткі на мерапрыемствы, якія праводзяцца на платнай аснове.

— Па ўзгадненню з кітайскім бокам ужо вызначана, што культурны цэнтр Беларусі будзе базіравацца на тэрыторыі пасольства нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы,— кажа Ірына ДРЫГА, першы намеснік міністра культуры Беларусі. — Будаўніцтва асобнага цэнтра не плануецца. Адпаведна грашовых выдаткаў на гэта не спатрэбіцца. Кітайскі бок жадае мець асобны будынак. Мы аказваем дапамогу ў падборы ўчастка зямлі ці гатовага будынка.

Таксама члены Савета Рэспублікі прагаласавалі за законапраекты аб працоўнай міграцыі, дзяржаўна-прыватным партнёрстве, прававой ахове таварных знакаў і знакаў абслугоўвання.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.