Вы тут

Свята ў канверце


У трэндзе навагодніх паштовак — беларуская тэматыка.

А вы ўжо рыхтуецеся даслаць сваім родным і блізкім святочныя лісты з прыемнымі пажаданнямі? Зрабіць віншаванне не толькі цёплым, але і прыгожым дапаможа штогадовы кірмаш паштовак, размешчаны на Мінскім паштамце. Сёлета тут прадстаўлена вялікая колькасць сюжэтаў картак на калядна-навагоднюю тэматыку, у тым ліку шмат новых (каля 100 сюжэтаў).

22-5

Некаторыя з іх выраблены па новай тэхналогіі. У тым ліку і дзякуючы ёй паштоўкі сталі больш прывабнымі. Кожны дызайн дэталёва распрацоўваецца з улікам паліграфічных магчымасцяў беларускіх прадпрыемстваў. Паслядрукаваныя тэхналогіі («полістызоль» белага і жоўтага колеру, цісненне фольгай серабрыстага і залацістага колеру, «тэрмаўздым», выкарыстанне матавай паперы, паперы «Лён») надаюць кожнай паштоўцы свой стыль і настрой.

Адзін з апошніх, так бы мовіць, трэндаў — паштоўкі з беларускімі матывамі. Тут і элементы арнаменту, і саламяныя кампазіцыі, і, вядома ж, віншаванні на роднай мове. Зрэшты, можна падабраць і інтэрнацыянальныя варыянты для адпраўкі замежным сябрам — на рускай і англійскай мовах.

Варыянты і коштавы дыяпазон паштовак самыя розныя. Сёлета «Белпошта» распрацавала фірменныя паштовыя карткі з мілымі зімнімі сюжэтамі, падобнымі да любімых мультфільмаў, якія вяртаюць у казачны свет дзяцінства і дораць цеплыню. Кошт такіх картак самы дэмакратычны — усяго 2 500 рублёў. Ёсць у асартыменце кірмашу і двайныя паштоўкі, і адзінарныя, і цэлыя наборы — паштоўка, аркуш паперы і канверт з маркай па Беларусі, аформленыя ў адной тэматыцы. Такія наборы будуць каштаваць 10—13 тысяч рублёў.

Над стварэннем арыгінал-макетаў паштовай прадукцыі працуюць дызайнеры, спецыялісты выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта». Яшчэ не наступілі зімовыя святы, а распрацоўшчыкі ўжо рыхтуюцца да ўвасаблення новых праектаў, якія ўбачаць свет у 2016 годзе. Сярод іх — «Нацыянальная кухня. Калдуны», «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Архідэі», «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь», «Выпуск па праграме «EUROPA». «Экалогія ў Еўропе — думай, як зялёныя» і інш.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.