Вы тут

Пяць спосабаў павіншаваць блізкіх са святамі


«Да чаго тэхналогіі дайшлі!» — здзіўляўся герой любімага многімі мультфільма паштальён Печкін. Цікава, што б ён сказаў, калі працаваў бы на сучаснай беларускай пошце? Яе функцыянал пашырыўся настолькі, што адных толькі спосабаў павіншаваць дарагіх людзей і падрыхтавацца да свят знойдзецца як мінімум пяць. Мяркуйце самі.
22-8

Для хуткасці — EMS Belpost

Што найбольш каштоўнае ў рытме сучаснага жыцця? Правільна, хуткасць. У тым ліку і пры дастаўцы важных паведамленняў. «Белпошта» прапаноўвае актуальную паслугу «Паскораная пошта EMS Belpost». З яе дапамогай адпраўленне будзе дастаўлена па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй» не толькі ў любы пункт Беларусі, але і па ўсім свеце. Разгалінаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй краіне, вялікі аўтапарк, супрацоўніцтва з Кааператывам EMS дазваляюць зрабіць гэта хутка, якасна і ў тэрмін. Пры гэтым магчымая дастаўка на працягу дня на наступны працоўны дзень; да 10 гадзін на наступны працоўны дзень; у пазначаны час на наступны працоўны дзень; у дзень прыёму. Апроч таго, можна атрымаць апавяшчэнне аб дастаўцы, здзейсніць накладзены плацеж, паўторную дастаўку і ўручэнне па дадатковым адрасе.

Скарыстаўшыся паслугай па перасылцы міжнароднай паскоранай пошты, запэўніваюць на прадпрыемстве, кліенты атрымаюць сэрвіс сусветнага ўзроўню, змогуць застрахаваць адпраўленне і, пры неабходнасці, «Белпошта» забяспечыць бясплатнае захоўванне адпраўлення з таварным укладаннем на складзе часовага захоўвання. З дапамогай сістэмы сачэння на сайце www.belpost.by можна кантраляваць праходжанне адпраўленняў з моманту іх прыёму да моманту ўручэння.

Дзе атрымаць паслугу «Паскораная пошта EMS Belpost»? Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі і ў спецыяльных падраздзяленнях «Бізнес-пошта». Скарыстацца паслугай можна таксама дома або ў офісе, выклікаўшы паштовага кур'ера, які на месцы спакуе і ўзважыць адпраўленне, разлічыць кошт паслуг, а таксама аформіць усе неабходныя суправаджальныя дакументы.

Па атмасферу — у Shop.belpost.by

Shop.belpost.by — гэта эксклюзіўная паштовая інтэрнэт-крама беларускіх тавараў. Акцэнт на айчынных вытворцах зроблены невыпадкова: многія беларускія брэнды цэняцца сваёй высокай якасцю і даступным узроўнем цэн. Прадпрыемства ўжо супрацоўнічае больш як са 150 вытворцамі. Сярод іх такія вядомыя кампаніі, як «Алеся», «Белпласт», «Брэсцкі панчошны камбінат», «Віцьба», «Галантэя», «Світанак», «Шклозавод «Нёман», «Элема» і многія іншыя. У інтэрнэт-краме прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, якія дапамогуць падрыхтавацца да свят і стварыць утульную атмасферу Каляд і Новага года. Тут можна набыць віншавальныя паштоўкі, маркі, цацкі, адзенне, абутак, бытавую тэхніку, посуд, пасцельную бялізну, парфумерыю і інш. А каб аператыўна атрымаць заказ, можна скарыстацца паслугай «Паштовы кур'ер».

Нам з вамі «Па дарозе»!

З дапамогай паштовага адпраўлення можна перадаць родным ці знаёмым падарункі да Каляд і Новага года (не забароненыя да перасылкі ва ўнутраных паштовых адпраўленнях). Гэта выдатная магчымасць сваякам і знаёмым тэрмінова перадаць нешта патрэбнае і важнае на значную адлегласць.

Прапанова беларускай пошты — гарантыя дастаўкі і ўручэння адпраўлення менавіта адрасату. Паслуга прадастаўляецца па схеме «дакладны час адпраўкі і дакладны час прыбыцця» па даступных тарыфах (з раскладам паштовага транспарту можна азнаёміцца на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Паслугі»).

Адпраўленне «Па дарозе» прымаецца і выдаецца ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі. Для зручнасці кліентаў такія аддзяленні, як правіла, размяшчаюцца паблізу чыгуначных і аўтобусных вакзалаў. Напрыклад, у Мінску прыём і выдача адпраўленняў ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі №60 на вул. Вакзальная, 22. Пасылка, вага якой не павінна перавышаць 20 кг, пламбіруецца ў прысутнасці адпраўніка і ўскрываецца ў прысутнасці адрасата. Дарэчы, аплаціць паслугу «Па шляху» можна як гатоўкай, так і банкаўскай пластыкавай карткай.

«Аплачаная дастаўка ў вячэрні час»

Аднымі з найбольш запатрабаваных паслуг сярод кліентаў сталі адпраўленні лінейкі «Камфорт» (лісты і пасылкі), пры перасылцы якіх атрымальніку даецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас уручэння, а адпраўніку ў дзень уручэння ліста адпраўляецца SMS-апавяшчэнне аб атрыманні. Сэрвіс дазволіць сэканоміць час і атрымаць паштовыя адпраўленні, не выходзячы з дому.

Новы сэрвіс «Аплачаная дастаўка ў вячэрні час» дазваляе кліенту даслаць рэгістраванае паштовае адпраўленне, заплаціўшы пры гэтым за дастаўку ў перыяд з 19.00 да 21.00. Інфармацыя пра дату ўручэння паштовага адпраўлення паступіць адпраўніку на нумар мабільнага тэлефона SМS-паведамленнем.

Netліст адпраўлялі?

З дапамогай адпраўлення netліст вы можаце аператыўна і арыгінальна павіншаваць блізкага чалавека з Калядамі і Новым годам або іншай падзеяй. Яно спалучае магчымасці электроннай і традыцыйнай пошты. Апроч таго, netліст дазваляе пераслаць інфармацыю ў максімальна кароткія тэрміны.

Адправіць такі ліст можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі ў фізічнай ці электроннай форме. Для большай зручнасці адпраўленні netліст могуць перасылаць з паведамленнем адпраўніка аб яго ўручэнні; з дастаўкай у тэрмін, названы адпраўнікам; з дастаўкай на двайной паштоўцы.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?