Вы тут

У інтарэсах кліента


Магілёўскія паштавікі заахвочваюць насельніцтва смялей далучацца да сучасных інфармацыйных тэхналогій.

У пошуках падарункаў да навагодніх свят зайшла на сайт Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта». Цяпер усім раю. У тутэйшым інтэрнэт-магазіне, які толькі летась адкрыўся, неблагі выбар тавараў. Прычым выключна беларускіх вытворцаў. Ёсць нават віншавальныя паштоўкі на роднай мове. Я ўжо маўчу пра святочныя наборы на любы густ. І зніжкі таксама ёсць. Аж да 50%.

22-37

— Мы клапоцімся, каб наш кліент быў усім задаволены, — адзначае дырэктар Магілёўскага філіяла «Белпошты» Алена Котава. — У нашым каталогу прадстаўлена прадукцыя каля 100 беларускіх вытворцаў. Вопратка, трыкатажныя вырабы, дзіцячыя цацкі, галантарэя, прадукты харчавання, нават кандытарскія вырабы — гэта ўсё можна заказаць праз наш інтэрнэт-магазін. А да 22 снежня ва ўсіх аддзяленнях пошты можна зрабіць заказ на віншаванне Дзеда Мароза і выбраць цацку, падушку або боцік у выглядзе сімвала года — малпы. Попыт такі, што нават робім дадатковыя заказы.

— Сёння пошта ўяўляе сабой шматфункцыянальны сэрвісны цэнтр. Цікава, наколькі запатрабаваны ў насельніцтва паслугі новага часу? Або людзі па-ранейшаму прыходзяць заплаціць за камунальныя паслугі, атрымаць пенсію і купіць паштоўку?

— Жыццё не стаіць на месцы. Мы даём магчымасць далучыцца да сучасных паштовых паслуг, якія прапаноўваюцца ва ўсім свеце. Пра тое, што мы не адарваны ад, як той казаў, цывілізацыі, можна меркаваць па росце попыту на перадавыя паслугі. Юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі запатрабаваны паслугі ўнутранай паскоранай пошты EMS для перасылкі дакументаў і тавараў. Гэта можна зрабіць у любым аддзяленні паштовай сувязі, падраздзяленнях «Бізнес-пошта» (яны ёсць у Магілёве, Бабруйску, Горках, Асіповічах, Крычаве), офісе і нават дома. Кліенты цікавяцца паслугамі лінейкі «Камфорт», калі адрасант мае магчымасць атрымаць SMS-паведамленне, як толькі яго ліст або пасылка дойдзе да пункта прызначэння. Для адрасата зручнасць заключаецца ў тым, што ён сам выбірае час і месца атрымання паслання. Гэты «камфорт» можна атрымліваць як асобна, так і разам. Больш становіцца ахвотных скарыстацца адпраўленнямі «1 клас».

— А яшчэ праз вас можна атрымаць даведку аб наяўнасці маёмасці, што таксама зручна...

— Сапраўды, мы прадастаўляем звесткі аб правах і абмежаваннях правоў на зямельныя ўчасткі, капітальныя збудаванні, ізаляваныя памяшканні і гэтак далей. Летась мы далі магчымасць нашым кліентам далучыцца да дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай ААІС (агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма). Наогул пералік паслуг у нас вялікі, у тым ліку і па страхаванні. Можна, напрыклад, заключыць дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, аплаціць страхавыя паслугі і гэтак далей. Робіцца ўсё для таго, каб кліент мог атрымаць паслугу, не губляючы свайго часу. Зменшыць чэргі дапамагаюць плацежна-даведачныя тэрміналы.

— Якім чынам абслугоўваюцца жыхары аддаленых вёсак, дзе няма стацыянарных паштовых аддзяленняў?

— З мінулага года ў нас дзейнічаюць 43 перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі. Спецыяльны транспарт мае ўвесь неабходны пералік абсталявання (спецыяльная камп'ютарная тэхніка, счытвальнік банкаўскіх плацежных карт, мадэм, электронная вага...), каб забяспечыць насельніцтва поўным спектрам паслуг. Тут можна заплаціць за камунальныя паслугі, крэдыты і мабільную сувязь, адправіць перавод, ліст ці пасылку, аформіць падпіску і страхоўку. Акрамя гэтага, мы даем магчымасць набыць розныя спажывецкія тавары, што таксама важна для людзей, якія жывуць на перыферыі. Бо там часта няма не толькі стацыянарнай пошты, але і магазіна. Звычайна машына прыпыняецца ў цэнтры населенага пункта або іншым найбольш зручным для спажыўцоў месцы.

— Сёлета «Белпошта» адзначыла сваё 20-годдзе, а ў наступным годзе такі ж юбілей святкуе Магілёўскі філіял. Чым ганарыцца ваша прадпрыемства? Наогул, наколькі яно сур'ёзнае ў маштабах вобласці?

— Філіял прадстаўлены 19 структурнымі падраздзяленнямі, дзе працуюць 3110 чалавек, з іх пятая частка — моладзь да 30 гадоў. З 1993 года званні Ганаровы сувязіст Беларусі і Ганаровы работнік сувязі Беларусі атрымалі 25 нашых супрацоўнікаў, 54 адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сувязі і інфармацыі, яшчэ 25 чалавек атрымалі падзяку. Гэта наш залаты фонд, людзі, якімі мы па праве ганарымся.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.