Вы тут

«На колах» і не толькі


Віцебскі філіял «Белпошты» плануе адыходзячы год завяршыць з прыбыткам. Гэта вынік напружанай працы амаль што 4-тысячнага калектыву. Ці ёсць яшчэ нагоды для заслужанага гонару ў паштавікоў Прыдзвінскага краю? Што сёлета зроблена для паляпшэння абслугоўвання кліентаў? На пытанні карэспандэнта «Звязды» адказаў дырэктар філіяла Сяргей Эдуардавіч Максак.

22-9

— Напэўна, было складана ў няпросты з фінансавага пункту гледжання год спрацаваць паспяхова. У чым сакрэт?

— У мэтазгоднай працы над павышэннем якасці абслугоўвання грамадзян, юрыдычных асоб. Паштавікі Віцебшчыны зрабілі і робяць шмат для зручнасці кліентаў. Адна з нашых прыярытэтных задач — каб яны адчувалі камфорт, знаходзячыся на пошце. Робіцца многае, каб была магчымасць хутка адправіць ліст, пасылку, грашовы перавод, аформіць падпіску на любімае выданне, купіць паштоўку. Многія на пошце аплачваюць камунальныя і іншыя паслугі.
І адзначаюць, што гэта таксама не займае шмат часу. Дарэчы, цяпер і пенсію можна атрымаць у любым аддзяленні сувязі краіны.

Каб паменшыць нагрузку, у аддзяленнях паштовай сувязі функцыянуюць 8 «Бізнес-пошт». Там абслугоўваюцца толькі карпаратыўныя кліенты. Стаў больш аператыўным працэс прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў. У тым ліку ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных пасылак і адпраўленняў паскоранай пошты. Для гэтага былі створаныя новыя працоўныя месцы...

— Летам «Звязда» паведамляла пра тое, што ў мікрараёне Віцебска «Білева» адкрылі паштовае аддзяленне. Дзе яшчэ запланавана іх адкрыццё?

— У наступным годзе плануецца адкрыць новы аб'ект паштовай сувязі ў Полацку. А сёлета і летась адкрыліся 3 гарадскія аддзяленні: 2 — у Віцебску і 1 — у Полацку. Гэта дазволіла значна палепшыць абслугоўванне насельніцтва ў новых мікрараёнах.

Актыўна займаемся і рамонтам. У прыватнасці, сёлета выкананы значны аб'ём рамонтных работ у 5 віцебскіх аддзяленнях, у Плісе Глыбоцкага раёна, Відзах, што на Браслаўшчыне, і інш. Праводзіцца мадэрнізацыя ўчастка па апрацоўцы і абмене пошты Полацкага раённага вузла. Актыўна ўкараняем «пошту на колах», каб ніводзін чалавек не застаўся без паштовых паслуг. У вобласці на сёння функцыянуюць 42 перасоўныя аддзяленні. Яны абслугоўваюць населеныя пункты, дзе раней пошты не было.

Дбаем і пра тое, каб палегчыць працу нашых паштальёнаў, аўтаматызаваць тэхналагічны працэс аказання паслуг паштовай сувязі.

— Сяргей Эдуардавіч, як укараняюцца сучасныя паслугі і сэрвісы?

— Пашыраем іх пералік, каб ісці ў нагу з часам. Карыстаецца папулярнасцю просты ліст «1 Клас», які дастаўляецца на наступны дзень. Вельмі запатрабаванымі сталі і лісты, пасылкі лінейкі «Камфорт». Насамрэч камфортна, бо адпраўніку або атрымальніку прыйдзе паведамленне аб адпраўленні.

У стагоддзе хуткасцяў паслугі пошты ў офісе або дома таксама вельмі папулярныя сярод грамадзян і юрыдычных асоб.

Адкрыта паштовая інтэрнэт-крама. Там можна заказаць тавары прыкладна 170 беларускіх вытворцаў. І сярод іх 14 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Самая новая прапанова — магчымасць адправіць паскораную пошту з накладзеным плацяжом у Расію.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.