Вы тут

Фірменны стыль стварае імідж


Прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» сталі лідарамі ў многіх намінацыях на 19-м Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод аператараў паштовай сувязі і паштавікоў, расказвае дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Цярэшчанка.

22-38

— Першае месца сярод паштавікоў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі заняла Любоў Банадысева, якая працуе ў 28-м аддзяленні Гомеля. На другім месцы Вольга Міронава з Рагачоўскага раёна. Таксама журы вызначыла паштальёна Святлану Сіманенку (АПС №3) і аператара Святлану Сонкіну АПС-18 Гомельскага філіяла — за практычныя і тэарэтычныя навыкі і веды адпаведна. Каманда Гомельскага філіяла не абдзелена ўвагай і ў іншых намінацыях.

Значна павялічыўся інтарэс кліентаў да дзвюх паслуг — адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» і «Паштовы кур'ер». Скарыстаўшыся першай з іх, адрасаты атрымліваюць пошту на наступны дзень незалежна ад рэгіёна пражывання. Што тычыцца паслугі «Паштовы кур'ер», яна дазваляе адправіць дакументы або тавары з дома ці офіса. З пачатку года супрацоўнікі Гомельскага філіяла «Белпошты» амаль 50 тысяч раз выязджалі для аказання такіх паслуг, якімі часцей за ўсё карыстаюцца юрыдычныя асобы.

Восем розных акцый праведзена на працягу года. Многія з іх былі прымеркаваны да свят, насілі дабрачынны характар і мелі на мэце папулярызацыю ручнога пісьма, фарміраванне маральных якасцяў, каштоўнасці сям'і. Цяпер праводзяцца яшчэ тры акцыі да Каляд і Новага года. Дзякуючы ім выхаванцы інтэрнатаў, прытулкаў і дзіцячых дамоў, а таксама сіроты будуць падпісаны на дзіцячыя газеты і часопісы.

Сёлета ўсе 605 аб'ектаў паштовай сувязі Гомельскай вобласці былі прыведзены да адзінага фірменнага стылю. Усе супрацоўнікі пошты працуюць у элегантных сініх гальштуках. Фірменны стыль — гэта не толькі сродак фарміравання іміджу, лічаць на прадпрыемстве, ён станоўча ўплывае на стаўленне да пошты спажыўцоў.

Пасля мадэрнізацыі ў Гомелі адкрылася аддзяленне паштовай сувязі №14, дзе абслугоўваюцца больш за 7 тысяч чалавек. Ад старога будынка канца 1950-х засталіся толькі сцены. Іх умацавалі, а пад канструкцыі падвялі падмурак. Правялі водаправод, мадэрнізавалі дах, праклалі новыя камунікацыі, узвялі пандус... У выніку створаны максімальна камфортныя ўмовы як для супрацоўнікаў, так і для кліентаў. Тэрыторыя вакол прыведзена ў парадак і заасфальтавана. Ля аддзялення ёсць паркоўка з месцам для машын інвалідаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.