Вы тут

Маладым спецыялістам — падтрымка


Святлана МЯКІШ, намеснік дырэктара Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта»:

— Паколькі сёлета ў краіне Год моладзі, то і для нас гэтая тэма была адной з прыярытэтных. Мы прынялі ў калектыў 37 маладых спецыялістаў, якія цяпер працуюць аператарамі паштовай сувязі. Урачыста пасвячаем іх у паштовыя работнікі, праводзім з імі майстар-класы, трэнінгі па правільным аказанні паслуг і псіхалагічных аспектах працы з кліентамі. Гэта скіравана на тое, каб нашы маладыя калегі развіваліся як прафесіяналы, адпавядалі сучасным патрабаванням да паштавікоў.

Са сваімі кліентамі, а магчыма, і будучымі калегамі, мы сёлета сталі часцей сустракацца ў навучальных установах. Расказваем школьнікам пра паштовыя паслугі, папулярызуем даволі распаўсюджаны цяпер сярод моладзі рух посткросінгу.

У гэтым годзе аддзяленне паштовай сувязі адкрылі ў мікрараёне «Вішнявец» абласнога цэнтра. Адзначу і важную падзею, якая на мінулым тыдні адбылася ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве. У храме прайшло рэгіянальнае гашэнне каляднай паштовай маркі з выявай славутага помніка праваслаўнага дойлідства ХІІ стагоддзя. Маркі былі выпушчаны ў абарачэнне Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, а паколькі РУП «Белпошта» ўваходзіць у Сусветны паштовы саюз, то яны будуць «падарожнічаць» па ўсім свеце.

Дарэчы, два гады таму мы падтрымалі ініцыятыву святароў храма і ўстанавілі там стылізаваную пад даўніну паштовую скрынку. Турысты, якія наведваюць гэтую беларускую святыню, могуць набыць канверт, паштоўку і непасрэдна з храма адаслаць яе ў любы пункт свету. Многія наведвальнікі Каложы ўжо скарысталіся такой магчымасцю.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?