Вы тут

Алена Ляўковіч

Алена ЛЯЎКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Звязда”. Прыйшла ў рэдакцыю яшчэ студэнткай, доўгі час працавала рэдактарам аддзела пісьмаў. У рабоце і творчасці кіруюся прынцыпам, які лепш, чым напісаў Максім Танк, наўрад ці хто абазначыць:

“Можа, і ўсе колеры ўжо адкрыты –
Мне засталіся яшчэ спалучэнні.
Можа, і ўсе людзі маюць імёны –
Толькі памылкі яшчэ трэба выправіць.
Можа, і ўсе гукі свету вядомыя –
Мне яшчэ хопіць, што ў сэрцы я чую.
Можа, і ўсе подзвігі ўжо апеты –
Толькі я знаю, што дзве трэці айсбергаў
Мора жыцця ў глыбіні сваёй тоіць”…

18.04.2024

Нарэшце дома. Чаго не хапае зімой
0 30

Нарэшце дома. Чаго не хапае зімой

Першы прыезд у вёску пасля зімы — гэта заўсёды як адкрыццё. Выходзіш з машыны, кідаеш вокам на падворкі па абодва бакі вуліцы, удыхаеш паветра, якое не параўнаецца ні з якім іншым на гэтай планеце. Сам сабе гаворыш: нібы нікуды і не з’язджаў. І тут жа неяк лёгка-прасветлена дадаеш: ну дык і добра. Металічная засаўка на брамцы незадаволена вішчыць: за зіму трохі заржавела. 

Уласны кодэкс гонару. Гісторыя адной занядбанай магілы
0 3701

Уласны кодэкс гонару. Гісторыя адной занядбанай магілы

Галіна Кузьмінічна памерла мінулай восенню. Адмучылася — гадоў дзесяць са зламанай шыйкай бядра правяла ў даламаным інвалідным вазку ў адной кватэры з сынам-алкаголікам. Пахавалі яе нявестка з унукамі — удава і дзеці старэйшага сына. Прывезлі на вясковыя могілкі, дзе Галіну Кузьмінічну ўжо дваццаць пяць гадоў чакаў яе муж.

У пошуках пакуль не страчанага. Што ляжыць у бабуліным серванце
0 4675

У пошуках пакуль не страчанага. Што ляжыць у бабуліным серванце

За свае амаль сто шэсць гадоў існавання «Звязда» неаднойчы дапамагала людзям знаходзіць адно аднаго. Варта пагартаць падшыўкі, каб у гэтым пераканацца. Знаходзіліся дзеці, згубленыя ў мітусні эвакуацыі, знаходзіліся ветэраны-аднапалчане, знаходзіліся браты і сёстры, раскіданыя па розных дзіцячых дамах. 

«Добры вечар, махляр!», або Вучыцца лепш на чужых памылках
0 3946

«Добры вечар, махляр!», або Вучыцца лепш на чужых памылках

Мы сядзелі ў пятніцу вечарам у кавярні ў прыемнай дзявочай кампаніі, размаўлялі пра жыццё. І тут у мяне зазваніў тэлефон. Званок быў на «ватсап», нумар пачынаўся +63 (пасля высветліла, што гэта Філіпіны). «Ціха, дзяўчаты, мне махляры звоняць!» — прыкрыкнула на шумную кампанію. 

Урбаністы і рэалісты. Чаму гэтыя два паняцці ў вёсцы трэба сумяшчаць
0 3790

Урбаністы і рэалісты. Чаму гэтыя два паняцці ў вёсцы трэба сумяшчаць

З рубрыкі «Знарок не прыдумаеш». Калега акурат сёння са смехам расказвала. Едзе яна ў ліфце з дзвюма маладзіцамі. Адна трымае ў руках пакунак, з якога выглядвае расада перцаў. Добрая такая расада, ужо ў пучкі на кветкі пабралася. А другая на поўным сур'ёзе ёй кажа: «Якія ў цябе кветкі прыгожыя! Ужо нават у бутонах. 

Валодзя Дубінін супраць Стыва з «Майнкрафта». Развагі ў амаль забыты сёння Дзень піянерыі
0 3491

Валодзя Дубінін супраць Стыва з «Майнкрафта». Развагі ў амаль забыты сёння Дзень піянерыі

Нешта забытае, з савецкага дзяцінства, шчасліва-ўрачыстае круціцца ў галаве разам з датай 19 мая. А, вось яно — дзень нараджэння піянерскай арганізацыі! Адно з любімых вясновых школьных свят, бо гэта ж суцэльная прыгажосць. 

Ступень адказнасці. Як «пакаленне з ключом на шыі» выгадавала пакаленне з цвіком у галаве
0 3504

Ступень адказнасці. Як «пакаленне з ключом на шыі» выгадавала пакаленне з цвіком у галаве

Калі не глядзелі па АНТ фільм пра няспраўджаныя тэракты «Забойная пасылка», які паказалі ў сераду вечарам, — паглядзіце абавязкова, ён ёсць у інтэрнэце. Там не толькі пра філігранную работу нашых спецслужбаў і пра маладых дурняў, якія паламалі сабе лёс.

Не для падручніка гісторыі. Чаму нам дагэтуль баліць вайна
0 3382

Не для падручніка гісторыі. Чаму нам дагэтуль баліць вайна

Апошнія некалькі дзён я пішу адзін дзённік. Не свой асабісты — у ім словы людзей, якіх ужо няма на гэтым свеце. Не для сябе, не для «наступных пакаленняў». Я пішу яго для сваёй стрыечнай сястры. Яна жыве ва Украіне, у Палтаўскай вобласці. Ёй пяцьдзясят два гады, яна выкладае матэматыку ў каледжы. 

Таямніца чорных драздоў (Сучасны беларускі варыянт)
0 3461

Таямніца чорных драздоў (Сучасны беларускі варыянт)

Ужо другую вясну на вясковыя вішні ды кусты маліны прылятаюць заўважныя, дагэтуль не бачаныя птушкі. Бліскуча-чорныя, бы змазаныя ваксай, з доўгімі аранжавымі дзюбамі і гэткімі ж аранжавымі цікаўнымі вачыма. Смелыя і на дзіва нахабныя.

Камандзіроўка ў Лёзна. Пра ўспаміны, якія ратуюць
0 3196

Камандзіроўка ў Лёзна. Пра ўспаміны, якія ратуюць

Так здарылася, што менавіта красавік — самы светлы, празрысты вясновы месяц, на пачатку якога яшчэ і пашчасціла нарадзіцца, апошнія некалькі гадоў азмрочваецца не вельмі добрымі, часам нават трагічнымі, падзеямі ў жыцці. І ўсё гэта на кантрасце з птушыным лікаваннем, з вясёлкавымі ручаінамі, з лёгкім зеленаватым флёрам на дрэвах. 

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё
0 3355

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё

Перад светлым вялікім святам думаеш пра многае, пачынаеш капацца ў душы і ўспамінах. Аналізуеш уласныя ўчынкі і словы, згадваеш учынкі і словы блізкіх і не вельмі людзей, якія нейкім бокам цябе датычыліся. Думаеш пра тых, каго ўжо няма на гэтым свеце побач з табой, з нейкім прыцішаным страхам разумееш, што іх па той бок непераадольнай мяжы з кожным годам усё больш.

Продажу не падлягае. Бо як можна прадаць сябе самога?
0 3002

Продажу не падлягае. Бо як можна прадаць сябе самога?

Як толькі ў сакавіку пачынае прыграваць першае вясновае сонца, нашы з сястрой доўгія штодзённыя размовы па тэлефоне пачынаюць набываць абсалютна асэнсаваны і выразна абазначаны тэматычны кірунак. Мы гаворым пра нашу вясковую сядзібу, якая настылымі за зіму сценамі чакае нашага прыезду на дачны сезон.

Асоба і гісторыя. Калі ўзрост мае значэнне
0 3124

Асоба і гісторыя. Калі ўзрост мае значэнне

1 красавіка праваслаўныя ўшаноўваюць памяць святой Сафіі Слуцкай. Гэта адна з нешматлікіх у Беларусі славутых асоб, памяць аб якой, так бы мовіць, ёсць у матэрыяльным увасабленні — у Свята-Духавым кафедральным саборы знаходзяцца яе мошчы. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».