Дадаць каментар


Як выдаўцам, гандлярам і аўтарам знайсці агульную мову? магу падказаць самы першы і самы галоўны крок: як найменей РУПаў у кнігавыдавецтве і кнігагандлі, як мага болей прыватнікаў! відаць толькі ў Беларусі існуе такая РУПлівая кнігавыдавецкая вертыкаль: РУП кнігі выдае, РУП прадае, а дакладней размяркоўвае па РУП-бібліятэках, і потым чакае РУПлівага чытача, які прыйдзе таксама па разнарадцы і рытуальна-бюракратычна ўсенька чыста гэна прачытае, адчуўшы загадзя перадвызначаныя эмоцыі. а бываюць жаж такія няшчырыя люццы, якія панапісваюць усенька чыста, што прыйдзе ім у галаву, або панаспісваюць-перакампілююць у папярэдніх няшчырых паноў. і ані з якім РУПам ня ўзгодніўшы, панавыдаюць гэта няшчыра. дык хутчэй за ўсё пачнуць згаданыя катэгорыі знаходзіць агульную мову, калі дзяржаўныя выдавецтвы зачыняць (пакінуўшы шанец на выжыванне праз выкуп працоўным калектывам па ільготным кошце), а БелКнігу прыватызуюць, скасуюць усе шматпавярховыя ліцэнзіі, усталююць ільготнае падаткаабкладанне, а істотна скарочанае дзяржаўнае дафінансаванне пачнуць размяркоўваць шляхам адкрытых грамадска-дзяржаўных конкурсаў. ну, прынамсі, так прынята ў шмат якіх няшчыра-панскіх краінах, дзе нямашака такой празмернай РУПлівасці. але як люццайкі шчырыя РУПлівыя падабралі сабе ў суразмоўцы выключна такіх сама як яны, дык няма каму на той сходцы было прамовіць такую няшчырую брыдоту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.