Вы тут

Наталля Качанава: «Ключавое звяно — гэта настаўнік»


Да 1 лістапада ўрад павінен унесці шэраг прапаноў па стымуляванні працы і павышэнні статусу педагагічных работнікаў. Пра гэта на жнівеньскім форуме «Сталічная адукацыя. Стратэгіі развіцця» паведаміла намеснік прэ'ер-міністра краіны Наталля КАЧАНАВА.


— Я ні ў якім разе не лічу прафесію педагога непрэстыжнай. Гэта пацвярджаюць і вынікі прыёмнай кампаніі. Мы бачым, што на педагагічныя спецыяльнасці абітурыенты ідуць даволі ахвотна, — падкрэсліла яна ў сваім выступленні перад удзельнікамі форуму. — Педагогаў у нас у краіне рыхтуюць 10 ВНУ, але ў сталіцы не хапае кадраў у дашкольных установах і пачатковай школе. У 2015 годзе Мінск падаў заяўку на размеркаванне ў сістэму адукацыі сталіцы 1200 маладых спецыялістаў, а накіравалі ў горад толькі 622. Давайце разбірацца, чаму? Не хапае сярод выпускнікоў мінчан? Калі ў Мінску ёсць у сістэме адукацыі кадравая праблема і пры гэтым ёсць ахвотныя застацца працаваць з іншагародніх выпускнікоў, горад павінен падумаць, як забяспечыць іх жыллём, як прадаставіць ім месца хоць бы ў інтэрнаце. Бо ўсім зразумела, што заробку маладога спецыяліста не хопіць, каб заплаціць за арэнду жылля. Лічу, што патрабуецца глыбокі аналіз патрэбы ў кадрах сталічных устаноў адукацыі.

Натуральна, што ўсіх педагогаў напярэдадні новага навучальнага года хвалюе пытанне з зарплатай.

— Сказаць, што мы сёння знойдзем у бюджэце сродкі на павышэнне заработнай платы ўсім педагогам, будзе няпраўдай, — канстатавала Наталля Качанава. — Мы робім усё магчымае ў рамках эканамічнай сітуацыі, якая склалася. Вы ўсе цудоўна ведаеце, якая пільная ўвага надаецца сістэме адукацыі з боку кіраўніка нашай дзяржавы. Сістэма адукацыі працуе на будучыню краіны, і ўсе гэта разумеюць. У Прэзідэнта сёлета адбылося некалькі нарад па пытаннях развіцця адукацыі, і перад урадам была пастаўлена задача па матэрыяльным стымуляванні педагагічных работнікаў. Мы актыўна працуем у гэтым кірунку, і ўжо да 1 верасня будуць унесены змены ў нарматыўную базу, якія зробяць аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ва ўстановах адукацыі больш выгаднымі як для іх кіраўніцтва, так і для педагогаў. Мы бачым, што кваліфікаваныя педагогі падпрацоўваюць па-за сценамі школ, там, дзе за іх працу плацяць больш. Трэба зрабіць так, каб педагогам было выгадна рабіць гэта ў школе, каб грошы, што атрымлівае ўстанова адукацыі ад пазабюджэтнай дзейнасці, заставаліся на месцы і накіроўваліся на павышэнне заработнай платы настаўнікам.

Наталля Качанава паабяцала тэрмінова ліквідаваць і «прававы казус» з кваліфікацыйнымі катэгорыямі педагогаў, якія займаюцца з дзецьмі ў рамках дадатковай адукацыі. На гэта скардзіліся дырэктары школ і гімназій. Сёння, напрыклад, настаўнік матэматыкі з першай ці вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, які вядзе гурток па матэматыцы, не можа разлічваць на даплату за сваю катэгорыю, таму што ён атрымліваў яе не як педагог дадатковай адукацыі.

Увогуле, на думку віцэ-прэм'ера, сістэму налічэння заработнай платы педагогам трэба спрашчаць: «Каэфіцыенты, тарыфы, даплаты, працэнты... Сістэма вельмі грувасткая...»

Сярэдні заробак у настаўнікаў у чэрвені бягучага года склаў 623 дэнамінаваныя рублі (гэта 89% ад сярэдняга заробку па краіне). Але ў чатырох абласцях сярэдні заробак педагогаў зраўняўся з сярэднім заробкам па рэгіёне. Праўда, Мінска гэта не датычыцца, хоць з мясцовага бюджэту педагогам і робяцца даплаты да аклада. Заробкі сталічных педагогаў па-ранейшаму адстаюць ад заробкаў прадстаўнікоў многіх прафесій. Ці не таму кадравая праблема ў дашкольных установах так і не вырашаецца?

Закранула Наталля Качанава і пытанне выканання педагогамі неўласцівых ім функцый:

— На ўзроўні ўрада мы прынялі ўсе меры, якія ад нас залежаць, і паставілі адпаведную задачу перад Міністэрствам адукацыі — зрабіць усё, каб педагогі займаліся толькі сваімі непасрэднымі задачамі і абавязкамі. І калі ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе настаўнікам правесці тлумачальную работу з сем'ямі, у якіх ёсць запазычанасць па кватэрнай плаце, вы можаце смела такія прапановы ігнараваць.

Звяртаючыся да педагогаў, Наталля Качанава падкрэсліла, што ад іх працы, ад таго, ці бяжыць дзіця з радасцю ў садок ці школу, залежыць і настрой у кожнай сям'і. Якая б матэрыяльна-тэхнічная база ні была створана ў школе, усе разумеюць, што ключавое звяно — гэта настаўнік.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Каментары

"Сярэдні заробак у настаўнікаў у чэрвені бягучага года склаў 623 дэнамінаваныя рублі" [] Начисленная з/п за июнь 2016 года составляет 5294942 BYR (белстат, образование). К тому же, в июне начисления проводились в BYR, а не в BYN
Размова ідзе менавіта пра заробак настаўнікаў, а не пра заробкі ў сферы адукацыі. У выхавальнікаў, настаўнікаў. педагогаў дадатковай адукацыі, выкладчыкаў ВНУ і тэхнічнага персаналу -- памер заработнай платы розны. Вось і атрымліваецца "сярэдняя тэмпература па бальніцы".

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.