Кніжная выстаўка — гэта магчымасць для кожнага беларуса сустрэцца са знаёмымі, пабачыць любімага аўтара, узяць аўтограф і прыняць удзел у прэзентацыі. Таму і Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш сёлета наведалі так многа гасцей. У гэтым годзе фактычна пабіты рэкорд па колькасці наведвальнікаў выстаўкі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі, спадарыня Фіёна ГІБ падчас цырымоніі закрыцця зазначыла:
— Вялікая пашана для нашай краіны быць ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
— Цікавасць да кнігі — у прыярытэтах работы Міністэрства інфармацыі, — заўважыў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ. — Гэты год вельмі важны для нас, мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, таму пройдуць тэматычныя выстаўкі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Стэнд «Кнігі Беларусі» будзе паказваць усяму свету, што ў нашай краіне любяць і цэняць кнігу.
Марына ВЕСЯЛУХА
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.
Каментары