13.12.2016. Зімовы вечар. У гмаху, які ўвесь у шкле, як у лёдзе, адлюстроўваецца зорнае неба. І сам гмах, здаецца, ляціць да зорак. І ты глядзіш на гэты халодны гмах, як на ледзяны слуп, у якім цепліцца разумнае жыццё.
І снуюць на свеце дзве таямніцы. Магутныя і страшныя ў сваёй агромністасці і неспасцігальнасці. Нараджэнне і смерць.
У апошнія гады ўсё часцей датай смерці прап. Еўфрасінні Полацкай называецца 1167 год.